Анлайн перакладнік Белазар Xβ

Афіцыйная старонка руска-беларускага і беларуска-рускага анлайн перакладніка «Белазар».

Для выканання перакладаў задзейнічаны сервер перакладаў Belazar Translation Server X (тэставая версія). Ён – вынік развіцця вядомага беларускага перакладніка «Белазар для Windows», з апошнімі алгарытмамі перакладу і самымі свежымі абнаўленнямі перакладнога слоўніка.

Каб выканаць пераклад тэксту ці выразу, надрукуйце ці скапіюйце яго ў поле ўводу ніжэй на гэтай старонцы, абярыце напрамак перакладу, і націсніце «Перакласці». Карыстайцеся, калі ласка!



Выразаць Капіяваць Ачысціць

Напрамак перакладу





Пераклад з рускай на беларускую мову

Тут будзе пераклад...
Капіяваць пераклад Атрымаць пераклад

Невядомыя словы

Словы Паўтораў
слова1 3
слова2 5

Парады па карыстанні перакладнікам

«Белазар» прайшоў вялікі шлях да паляпшэння атрыманага перакладу. І ўсё ж ніводны машынны перакладнік сёння не можа гарантаваць заўсёды якасны пераклад, падобны да зробленага лінгвістам-адмыслоўцам. Але Вы можаце палепшыць вынікі працы «Белазара», скарыстаўшыся наступнымі парадамі, каб падрыхтаваць тэкст да перакладу.

Пішыце правільна!

«Белазар» не зможа перакласці Ваш тэкст, калі ён будзе напісаны з арфаграфічнымі і сінтаксічнымі абмыламі. Таксама праверце, ці няма ў ім заменаў кірылічных літараў і, р, у, а і інш. на падобныя з выгляду лацінскія.

Калі Вы спрабуеце перакласці на рускую мову тэкст, напісаны тарашкевіцай, то спачатку перафарматуйце яго згодна з акадэмічным правапісам: прыбярыце “лішнія” мяккія знакі ь, замяніце па патрэбе э на е і г.д.

Не забывайцеся ставіць дзе трэба коскі і працяжнікі, а напрыканцы сказа – кропкі.

Пішыце зразумела!

Фармулюйце свае думкі простымі сказамі. Ідэальна, калі кожнаму сказу будзе адпавядаць адна думка. «Белазар» не паспее перабраць за адведзены час усе магчымыя варыянты спалучэння слоў, калі выточны сказ будзе доўгім. А значыць, выдадзены пераклад будзе не аптымальным.

Калі сказ можна падзяліць на два – зрабіце гэта. Не пішыце мудрагеліста – думка, запісаная меншым лікам слоў, будзе больш зразумелай і кампутарнаму перакладніку, і Вашым чытачам.

Спрасціце будову сказа

Часам перакладнік не можа слушна вызначыць сувязі слоў у сказе. Паспрабуйце перабудаваць сказ стандартным чынам: прыметнікі пастаўце перад дапасаванымі назоўнікамі; неазначальную частку складанага дзеяслова – пасля абвеснай формы; дзейнік – перад выказнікам; акалічнасці – наперадзе або напрыканцы сказу і г.д.

Пазбягайце складаных укладзеных пералікаў: яны могуць значна замаруджваць працу перакладніка.

Зваротная сувязь

Калі ласка, пакідайце свае водгукі ў гасцёўні Белазара, ці пішыце на e-mail olegtut@tut.by.

Flag Counter Яндекс.Метрика