...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал выхадзі, мой народ, грамадою... Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;)
|
|
Уступ
Пасля таго, як Вы стварылі свой першы пераклад да нейкай праграмы, і атрымалі асалоду ад выкарыстання любімай праграмы на роднай мове, паўстане пытанне: а якім чынам можна беларусіфікаваць гэтую праграму ў сяброў, знаёмых і нават незнаёмых людзей, якія жадалі б таксама атрымаць беларускую версію?
Так, безумоўна, можна скапіяваць перакладзеныя файлы з Вашага кампутара на кампутар сябра, і усё будзе працаваць выдатна. Аднак напэўна не кожны Ваш сябар дастаткова валодае кампутарам, каб "уручную" замяняць праграмныя файлы.
А калі файлы маюць памер у шматмегабайт, а сябар знаходзіцца ў іншым горадзе або краіне, і адзіны спосаб сувязі - гэта электронная пошта? Або ў Вас ёсць жаданне выкласці пераклад на старонцы ў Інтэрнэце для агульнага выкарыстання - тут таксама памер перакладу мае вельмі важнае значэнне.
І яшчэ адно немалаважнае пытанне - гэта аўтарскія правы на перакладаную праграму. Калі гэтая праграма камерцыйная, то Вы можаце быць прыцягнутымі да крымінальнай адказнасці за парушэнне аўтарскіх правоў фірмы-распрацоўніка.
Спадзяюся, я Вас пераканаў, што такі спосаб распаўсюду перакладаў не з'яўляецца самым лепшым. Дык што рабіць - спытаеце Вы? PatchWise - вось вырашэнне ўсіх праблем распаўсюду!
Запампоўка і ўсталяванне
Узяць PatchWise можна на сайце вытворцы - Hanmen Software, Inc. Памер усталявальнага файла ~ 2.4Mb. Усталёўка праграмы праблем не выклікае.
Тэхнічны аспект - як гэта працуе
PatchWise аналізуе змены, якія былі выкананыя ў файлах перакладзенага прыкладання, і гэтую інфармацыю змяшчае ў адзін выканальны файл - пакет, які можа быць запушчаны на любым кампутары, дзе ўсталяванае гэтае прыкладанне. Такім чынам у пакет PatchWise змяшчаецца толькі мадыфікаваная інфармацыя (чытай - пераклад) прыкладання, якая напрыканцы сціскаецца ўбудаваным архіватарам PatchWise.
Атрыманы пакет PatchWise (патч) не ўтрымлівае інфармацыі, якая абароненая правамі фірмы-распрацоўніка перакладзенага прыкладання, і займае вельмі мала месца ў параўнанні з поўным прыкладаннем. ((анг) "patch" - (бел) "латка").
Падрыхтоўка да стварэння патча
Для ілюстрацыі працэса стварэння патча я абраў вядомую праграму Punto Switcher 2.9 - аўтаматычны пераключальнік раскладкі клавіятуры. Гэта вельмі карысная праграма для тых людзей, каму часта прыходзіцца набіраць тэксты на ангельскай і рускай мовах. Яна дазваляе забыцца на клавішы пераключэння раскладак клавіятуры, бо праграма усё зробіць сама.
Акрамя непасрэдна пераключальніка, у прыкладанні Punto Switcher ёсць дзённік, рэдактар правілаў слоўніка і інш. Агульна было перакладзена 5 выканальных exe-файлаў. Для перакладу я выкарыстоўваў праграмы Multilizer, Belazar, Belazar Clipboard Translator, UltraEdit.
Праца з PatchWise
Запусціце PatchWise і стварыце там новы праект. Па кроках:
Такім чынам, мы стварылі праект перакладу ў PatchWise. Зараз можна праверыць па закладках злева, ці ўся інфармацыя была ўведзена правільна, і захаваць файл праекта Punto Switcher.ppj напрыклад у тэчку C:\0 (толькі не ў C:\0\ru\Punto Switcher і не ў C:\0\by\Punto Switcher).
Цяпер створым патч - меню Стварыць | Стварыць выканальны
файл-патч. Калі ўсё добра, у тэчцы C:\0\ з'явіцца
C:\0\Punto Switcher 2.9 Belarus Language Pack.exe
Цяпер можна яго пратэсціць - запусціць на выкананне. Можна таксама тэсціць праз меню PatchWise Стварыць | Пратэставаць exe-патч. Увага: перад запускам патча абавязкова зачыніце Punto Switcher.
Атрыманы файл-патч для Punto Switcher з поўным перакладам прыкладання на беларускую мову займае менш за 90Kb (параўнайце з аб'ёмам тэчкі Punto Switcher - 900Kb).
Цікава, што памерам атрыманага патча можна кіраваць. Адчыніце ўкладку "Дадаткова", перасуньце лятунок "Хуткасць генеравання патча" у скрайняе левае становішча, а птушку "Турбахуткасць" здыміце.
Пры такіх наладах я атрымаў файл-патч вагой ~50Kb, амаль УДВАЯ менш чым з наладамі па змаўчанню. Праўда, пры гэтым хуткасць генеравання патча значна падае.
Вось знешні выгляд перакладзенага Punto Switcher:
Вы можаце запампаваць гэты пераклад з сайта Soft па-беларуску.
Алег Азароўскі, 17.04.2006г.
|
|