Выкананне.
Так
шмат патрэбных і любімых праграм - а на Беларускай мове, нажаль,
іх колькасць не вялікая. Добра калі аўтар сам зацікаўлены ў перакладзе
інтэрфейсу на розныя мовы, і той факт будзе ці не будзе у праграме
той ці іншай мовы, залежыць не толькі ад аўтара, які шукае тых
людзей, якія б пераклалі для яго інтэрфейс на іншую мову, а таксама і ад нас з вамі, тых людзей якія могуць ажыцявіць дадзеную
справу. А вось што рабіць калі праграма ёсць, а аўтар знаходзіцца
недзе на другім кантыненце, і магчымасці звязацца няма. Ці, што яшчэ горай, фірма-вытворца больш не існуе. Вось тады і патрэбен
спосаб перакладу, які будзе разгледжаны ніжэй.
У дадзеным
прыкладзе выкарыстоўвалася праграма Restorator (на
мой погляд, гэта нйбольш зручная праграма з падобных), але
можна выкарыстоўваць і такія праграмы як: eXeScope (нажаль адрас
прывесці не магу, праграма не мае свайго сайта, але яе з лёгкасцю
можна адшукаць у інтэрнеце), і ResHacker.
Апошнія дзве праграмы асабліва карысныя, так як яны дазваляюць
перакладаць інфармацыю аб праграме, якая адлюстроўваецца ў Windows.
Такім чынам, пачнем. Спачатку некалькі слоў пра асноўныя кнопкі на панэлі
прыладаў:
Панэль прыладаў Restorator'а
- Адчыніць файл.
- Захаваць файл на дыску.
- Запусціць праграму.
- Зачыніць бягучы файл.
- Шукаць рэсурсы.
- Стварыць ResPatcher (аўтаномная праграма для стварэння патча
са зменамі, унесенымі ў праграму)
- Захоп рэсурсаў з некалькіх файлаў.
- Дапаможнік.
- Паказвае ў шаснаццацірычным кодзе.
- Рэжым рэсурсаў RC.
- Рэжым праўкі (дазваляе вам рэдагаваць вызначаныя рэсурсы)
- Папярэдні рэсурс.
- Наступны рэсурс.
- Аўтапамер (працуе толькі з малюнкамі).
- Ужыць змены (F8).
- Абнавіць (F7, выкарыстоўваецца толькі для рэсурсаў меню і
дыялогаў).
- Наверх (да карнявога каталога).
- Абнавіць (абнаўляе змест бягучай папкі).
- Закладкі.
- Новая папка.
- Вялікія іконкі
- Малыя іконкі.
- Спіс.
- Дэталі.
- Спасылка на сайт распрацоўшчыка.
Цяпер можна пераходзіць
непасрэдна да ажыцяўлення вызначанага плану. Для прыкладу я ўзяў
усім вядомую гульню "Сапёр", мой выбар заснаваны
на тым, што кожны потым можа ўзяць яе для самастойнага практыкавання.
На малюнку з асноўным акном праграмы (гл. ніжэй), літарамі паказаныя асноўныя моманты, на якіх трэба засяродзіць увагу перад практычнымі дзеяннямі.
Асноўнае акно Restorator'а
Паглядзіце уважліва на малюнак.
З левага боку акна знаходзіцца дрэва рэсурсаў "Сапёра", якія мы будзем мадыфікаваць, каб перакласці на
Беларускую мову. Такім чынам:
- Корань дрэва - winemine.exe
- Папка Wave - тут знаходзяцца гукавыя файлы праграмы (калі
клікнуць па іконцы 432, 433, 434, правая частка зменіць выгляд
на прайгравальнік, можна праслухаць абраны гук)
- Папка Bitmap - тут знаходзяцца малюнкі.
- Папка Menu - асноўнае меню праграмы.
- Папка Dialog - дыялогі, розныя тэксты, якія выкарыстоўваюцца ў праграмме.
- Папка String - у асноўным, тут змяшчаюцца радкі тэкста з памылкамі, альбо іншай інфармацыяй, якую выдае праграма ў часе працы.
- Папка Accelerators - гарачыя клавішы праграмы.
- Папка Icon - тут змяшчаюцца іконкі праграмы.
- Папка Version - версія праграмы (я не рэкамендую тут нічога
змяняць, акрамя перакладу тэксту, які апісвае праграму. Напрыклад, радкі "Игра Сапер", "Корпорация Майкрософт" і іншыя падобныя можна змяняць, не асцерагаючыся)
- Гэтую інфармацыю з дапамогай Restorator'а
змяняць нельга. Але карыстаючыся eXeScope ці ResHacker'ам
і гэта пад сілу.
- Папка 24 - гэта службовая інфармацыя, тут нічога змяняць не трэба, ды і нельга.
- Акно, дзе рэдагуюцца дадзеныя (толькі тэкставыя). Іншыя дадзеныя (напрыклад, відэа і аўдыё файлы) неабходна спачатку экспартаваць, змяніць, а потым імпартаваць назад замест арыгінальных рэсурсаў).
- Звычайнае акно Explorera, дзеля навігацыі па кампутару.
- Кнопка якая актывізуе магчымаць рэдагавання.
З першага па дзесяты пункт змешчаная асноўная інфармацыя аб структуры файла, і аб тым, як яна адлюстроўваецца ў праграме Restorator.
Вось малюнак з прыкладам. Злева вылучаны рэсурс з папкі Bitmap -
справа - яго змесціва:
Выгляд акна пры
рэдагаванні малюнкаў.
А цяпер мы пачнем працэс рэдагавання, і зменім (перакладзем) некалькі радкоў асноўнага меню гульні "Сапёр"
Спачатку вылучаем з левага боку рэсурс (у дадзеным выпадку - гэта папка
Menu, рэсурс 500). Глядзім, і злева бачым акно праграмы. УВАГА!
Каб уключыць рэжым рэдагавання, неабходна націснуць кнопку (ab][).
Затым зменім у тэксце некалькі радкоў (як паказана на малюнку),
націснем кнопку F7, і цяпер усе нашыя змены можна праглядзець
на імітацыі рэальнага акна сістэмы. УВАГА! Каб перайсці на іншы
рэсурс неабходна націснуць F8, цяпер гэты рэсурс у дрэве злева будзе паказаны з маленькай стрэлкай.
Паглядзіце
цяпер на малюнак вышэй. Там можна убачыць, якія змены адбыліся
пасля рэдагавання меню і націску F7 і F8.
|