Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

  Пра старонку: 

PatchWise Free LogoПрыкладанне - UltraEdit-32 v12.
Клас - тэкставы і шаснаццатковы (HEX) рэдактар.
Сайт - http://www.ultraedit.com/
Статут - умоўна-бясплатная, працуе без рэгістрацыі 45 дзён.

Магутны тэкставы і HEX*-рэдактар для напісання тэкстаў праграм, HTML-старонак, рэдагавання файлаў любога фармату ў шаснаццатковым выглядзе. Самі стваральнікі праграмы завуць яго "Text Editor - HEX Editor - HTML Editor - Programmers Editor". Асноўныя магчымасці: падсвятленне сінтаксісу, праверка арфаграфіі (ва ўсталявальны файл дададзена праверка ангельскай мовы), звышпашыраныя функцыі фарматавання тэксту, падтрымка некалькіх буфераў абмену, магутны пошук і замена, кіраванне гарачымі клавішамі, макрасы, падтрымка Unicode, убудаваны FTP-кліент і шмат іншага.

*(анг) "hex" - скарот ад "hexadecimal" - (бел) шаснаццатковы.

Уступ

Праграмы для перакладчыкаў, якія мы разглядалі дагэтуль, - рэдактар рэсурсаў, шаблонны перакладнік, стваральнік патчаў, - усе яны досыць талерантныя да звычайнага карыстальніка. Для іх выкарыстання перакладчыку няма неабходнасці быць праграмістам ці хакерам. Калі перакладаная праграма была глабалізаваная распрацоўнікамі, то гэтых прыладаў Вам будзе дастаткова для стварэння паўнавартаснага перакладу. (Дам азначэнне тэрмінаў: "глабалізацыя" - падрыхтоўка прыкладання да перакладу на іншыя мовы. У сваю чаргу "лакалізацыя" - працэс перакладу прыкладання на нейкую мову, адрозную ад мовы распрацоўнікаў). Падчас глабалізацыі ўсе тэкставыя радкі праграмы, якія павінны перакладацца, выносяцца або ў асобныя тэкставыя файлы, або ў рэсурсы. Падчас лакалізацыі тэкставыя файлы могуць лёгка перакладацца ў любым тэкставым рэдактары, а рэсурсы можна рэдагаваць рэдактарамі рэсурсаў (напр. Restorator), або шаблоннымі перакладнікамі (напр. Multilizer).

Калі ж Вы маеце справу з не глабалізаванай праграмай - там шмат тэкставых радкоў "зашытыя" непасрэдна ў целе праграмы. Вы аніяк не зможаце выканаць яе поўны пераклад, карыстаючыся толькі вышэй азначанымі прыладамі. Вось тут на дапамогу прыходзяць hex-рэдактары - дзякуючы ім можна рэдагаваць любы файл любога фармату.

Hex-рэдактары лічацца настольнымі інструментамі сапраўдных хакераў. У няўмелых руках імі можна пашкодзіць рэдагаваны файл, а то і "заваліць" сістэму. Аднак для нашай справы Вам не спатрэбяцца ўсе іх магутныя магчымасці, а як правільна карыстацца пошукам і заменай тэкставых радкоў я апішу ніжэй.

Спачатку абярэм для сябе адмысловую прыладу для працы. Сярод hex-рэдактараў найбольш папулярнымі лічацца Hiew, WinHex і UltraEdit. Мне асабіста больш да спадобы Hiew. Але калі я паспрабаваў друкаваць у ім на беларускай мове, высвятлілася, што ён не падтрымлівае беларускую літару "і". З астатніх я абраў UltraEdit, таму што гэты рэдактар універсальны, і можа выкарыстоўвацца для іншых спраў. А сам працэс я праілюструю на праграме Proxomitron.

Proxomitron LogoProxomitron - наймагутны фільтр вэб-кантэнту. З яго дапамогай і пры правільным карыстанні можна выразаць з прагляданых у вэб-аглядальніку сайтаў усю рэкламу, банэры, непажаданыя скрыпты і шмат чаго іншага. Уявіце, што Ваш тэлевізар раптам перастаў рабіць рэкламныя паўзы! Уявілі?! Вось такое ж можа ўтвараць з Інтэрнэтам Proxomitron. Нажаль, пад пагрозай судовых разборак аўтар быў вымушаны спыніць распрацоўку сваёй праграмы, але засталіся аматары, якія працягваюць пісаць для Proxomitron'а новыя фільтры кантэнту. Вось, напрыклад, такі расейскі сайт.

Запампоўка і ўсталяванне

Запампуйце UltraEdit з сайта вытворцы, і ўсталюйце яго ў сістэме. Памер усталёўніка ~7Mb. Існуюць таксама русіфікатары гэтай праграмы. А вось беларускага інтэрфейсу яна пакуль не мае.

Падрыхтоўка да рэдагавання

Выканальны файл proxomitron.exe, які мы будзем рэдагаваць, утрымлівае шмат рэсурсаў - меню, дыялогі, якія я пераклаў з дапамогай рэдактара рэсурсаў. Аднак пасля заканчэння перакладу высвятлілася, што прыкладанне ўсё яшчэ ўтрымлівае шмат неперакладзеных радкоў, "зашытых" у код.

Стварыце часовую папку c:\0, і скапіюйце туды файл proxomitron.exe. Гэты файл мы будзем рэдагаваць. Таксама АБАВЯЗКОВА зрабіце рэзервовую копію гэтага файла (напрыклад proxomitron0.exe), таму што ад памылак ніхто не засцярожаны.

Пошук неперакладзенага

Першым у вочы кінуўся неперакладзены радок "Active connections". З яго і пачнем.

Proxomitron

UltraEdit - main window

На малюнку - UltraEdit з адчыненым у ім proxomitron.exe. Самы левы слупок - гэта адлегі (offsets) радкоў ад пачатку файла. Шаснаццаць слупкоў са згрупаванымі па два лічбамі і літарамі - гэта змесціва файла ў шаснаццатковай сістэме злічэння. І слупок справа - гэта змесціва файла ў выглядзе знакаў. Тут знакі, якія немагчыма адлюстраваць на экране (маюць коды ад 00 да 1F), замененыя на кропку (.).

Found string

Рэдактар прагартае файл, і падсветліць знойдзены радок.

Edited String

Translated String

Выдатна, ці не так?! :)

Правілы рэдагавання

Калі Вы ўважліва паглядзіце змест файла proxomitron.exe да і пасля адрэдагаванага радка, то заўважыце там шмат іншых неперакладзеных англамоўных радкоў. Звычайна так і бывае, што тэкставыя радкі ў выканальным файлу групуюцца ў блокі. Зараз перакладзіце іншыя радкі з гэтай групы. Але пры гэтым прытрымлівайцеся некаторых правілаў, а менавіта:

Калі Вы выконваеце пераклад праграмы з рускай мовы, гэта нашмат прасцей, чым з ангельскай (як у Праксамітроне). У гэтым выпадку проста перакладайце ўсе рускамоўныя радкі, і не чапайце іншай інфармацыі.

Ужо перакладзеную беларускую версію Праксамітрона можна знайсці на сайце Soft па-беларуску.

Алег Азароўскі, 19.04.2006г.


  Заўвага: 

Калі Вы знайшлі на гэтай старонцы недакладнасці, незразумеласці ці памылкі - напішыце мне.

  Зваротная сувязь: 

У Вас ёсць дастаткова ведаў, досвед у галіне лакалізацыі і пісьменніцкі талент? Напішыце артыкул аб беларусіфікаванні праграм, тэорыі лакалізацыі і глабалізацыі, практычным выкарыстанні рэдактараў рэсурсаў, праграм-перакладнікаў, электронных слоўнікаў і іншых прыладаў, і дашліце іх мне - я змяшчу яго на сайце Soft па-беларуску.


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY