Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

По-русски

Дурань на трох!


Папулярная картачная гульня ў падкіднога дурня супраць двух кампутарных супернікаў



Хто не ўмее гуляць у карты ў дурня? Я думаю, цяжка знайсці такога чалавека дзе-небудзь у Беларусі, або на расійскіх абсягах. І, раз Вы зацікавіліся гэтай старонкай, выходзіць, таксама не прочкі часам раскінуць карцішкі з сябрамі!

Я адшукаў у Інэце штук пяць розных рэалізацый гэтай гульні – лепей і горай, простыя і са мноствам наладаў. Аднак усе знойдзеныя праграмы падтрымлівалі гульню толькі з адным супраціўнікам. Але ж пры гэтым траціцца ўся рызыка гульні!

Карацей, прыйшлося мне адкласці бягучыя справы і ўзяцца за клаву J



Існуюць дзве разнавіднасці гэтай насамрэч нескладанай гульні: перакладны дурань і падкідны дурань. Паколькі ў мясцовасці майго жыхарства атрымала распаўсюджанне апошняя разнавіднасць, то менавіта яе я рэалізаваў у кампутарнай гульні.


Дурань На Трох! 1.0.3

Праграма працуе пад 32-х разраднымі версіямі Windows: Windows 95, 98, ME. Распаўсюджваецца цалкам бясплатна – загружайце і карыстайцеся!
Copyright © Aleg Azarousky, 2001-2002

Загрузіць! (~584Kb)

Здымак экрана

Ліст аўтару

 

Зыходны код праграмы, напісаны на Delphi – тут.

 

 

F.A.Q. – найбольш цікавыя пытанні.


Як выканаць усталёўку / выдаленне праграмы?

Каб усталяваць праграму - проста запусціце ўсталявальны файл. Выдаленне праграмы робіцца звычайным спосабам праз "Устаноўку/выдаленне праграм".


А кампутар карты не "падглядвае"?

Я магу цалкам дакладна Вам засведчыць, што пры гульні кампутарны алгарытм не падглядвае карты супраціўніка і калоду, не падыгрывае іншаму кампутарнаму гульцу. Таксама карты ў калоду раскладваюцца цалкам адвольна, пагэтаму якія-небудзь падтасоўкі выключаныя.


Чаму штучны інтэлект у кампутарных супраціўнікаў "не надта разумны"?

На вялікі жаль, вольнага часу ў мяне не так ужо і многа, пагэтаму зрабіць добры алгарытм для кампутара пакуль што не атрымоўваецца. Можа быць, знойдуцца людзі, гатовыя заняцца гэтым пытаннем? Я са свайго боку гатовы дапрацаваць праграму такім чынам, каб модулі з ШІ (штучным інтэлектам) можна было б падключыць у выглядзе асобных DLL.


Што гэта за новаўвядзенне ў інтэрфейсе – эмуляцыя кліку мышкі пры "завісанні" курсора?

Усё вельмі проста: пры затрымоўванні курсора мышкі некаторы час над вызначанымі часткамі гульнявога стала адбываецца "спрацоўванне" левай кнопкі мышкі. Гэта зручная штука – засцерагае вашага хвастатага звярка ад дачаснага выхаду са строю J Напрыклад, калі Вы заходзіце, і хочаце зрабіць адбой – навядзіце мышку на калоду або на адбой. Парада: пры ўключэнні гэтага рэжыму імкніцеся трымаць курсор мышкі над сваімі картамі, каб пазбегнуць няправільнага спрацоўвання.



Гісторыя праграмы.


Версія 1.0.3

Выпраўлены збой парольнай абароны ў працэдуры рэгістрацыі.


Версія 1.0.2

Выпраўлены баг, звязаны з прыпынкам недагулянай партыі, калі застаюцца 2 суперніка.


Калі ў Вас з'явяцца іншыя пытанні – пішыце мне, і я паспрабую на іх адказаць.

А пакуль – усё. Не нудзіцеся!

Іншыя мае праекты:


BelarusSoft – Софт па-беларуску

"Тлумачальная крыжаванка" - гульня-крыжаванка


Copyright © by Aleg Azarousky,01.2002


Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY