Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Sid Meier's Civilization VI

  Каталог: 
Аўдыё
Відэа
Графіка
• Забаўкі
Навучанне
Сеціва
Сістэма
Праграмаванне
Праца
Іншае

* Новыя пераклады
! Лепшыя праграмы
Усе пераклады

  Пералік перакладаў: 
• 1000 3.0 • Alien Shooter
• Art Money 7.18 • BoycottAdvence 0.23b
! Civilization IV 1.74 ! Civilization V 1.0.3.279
! Civilization VI 1.0.4.8 • Counter Strike
• EnterText 1.2 • FarCry 1.0
! Heroes of Might and Magic V • Kyodai 18.42
• Lines Millenium 1.1 • Microsoft Hearts (Чырвы) для WinXP
• Microsoft Solitaire (Хустка) для WinXP • Microsoft Spider (Павук) 1.0
• Need for Speed: Hot Pursuit 2 • Net Poker 3.0
• Painkiller • PocketNester Plus
• Project64 1.5 • Railroad Tycoon 3.0
• RockNES X 2.0 • Silent Hill 3 - Маўклівы груд 3
• Simutrans 1.0 • Solar 2
• The Knights of Honor • UFO2000 0.7
• Visual GBA 1.6 • WinKawaks 1.42
• Yamb 2.0 • Белая Варона 3.0 beta3b
• Кветка 3.30

  Падзел "Забаўкі" змяшчае: 

Усё для адпачынку: гульні, забаўкі і прыколы
  Падзелы сайта: 
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка
  Спасылкі
  па тэме: 
Белазар - беларуска-рускі перакладнік
  Гарачая навiна: 
Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

Усе навiны...


  Пра старонку: 

Тут змешчаныя пераклады папулярных праграм для Windows на беларускую мову, якія былi выкананыя мною, а таксама дасланыя наведвальнiкамi сайта.
Магчыма, Вы, як і я, выкарыстоўваеце гэтыя праграмы на сваім кампутары? У такім разе, Вы маеце магчымасць зрабіць выгляд сваіх вакенцаў больш тутэйшым :)
Спампоўвайце і карыстайцеся, калі ласка!


• 1000 3.0
Картачная гульня ў 1000. На мой погляд - гэта лепшая рэалізацыя гэтай гульні. Мноства налад, можна пабавіцца па сетцы з рэальнымі супернікамі.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Alien Shooter
Жанр: стралялка, ізаметрычны выгляд. Бясконцая цемра, змрочныя доўгія пераходы ваеннага комплексу сталі месцам жыхарства зла, бо тысячы крыважэрных монстраў запаўняюць яго офісы, склады і даследчыя лабараторыі.
Вашая місія простая: знішчыце монстраў любым коштам. Вам будзе прадстаўлена неабходная колькасць выбуховых рэчываў, разнастайная зброя і куча рыштунку.
Уварванне пачалося, вы маеце адзін шанец, і вы павінны яго выкарыстаць. Лёс чалавецтва зараз залежыць ад Вас!
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Art Money 7.18
Узломшчык гульняў. Вось што піша аўтар перакладу: "Ёсьць такая праграма, Artmoney, узломшчык гульняў. Вельмі карысная рэч для ўсіх геймэраў. Я зь ейнай дапамогай перамог шмат віртуальных ворагаў :-)".
P.S. Да праграмы з'явілася беларускамоўная даведка - браць тут
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• BoycottAdvence 0.23b
Эмулятар Game Boy'я, добра працуе. Шмат падтрыманых платформ - усе Windows, BeOS, Linux, MacOS. Вось яшчэ адна старонка: http://boycottadvance.emuunlim.com, а вось і неафіцыйная старонка: http://www.ntktv.f2s.com
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Civilization IV 1.74 - выдатны софт!

Civilization IV

Грандыёзная і легендарная стратэгічная гульня, пабудаваная на пакрокавым прынцыпе. Вам даверана кіраваць адной з чалавечых цывілізацый, пройдучы з ёй шлях ад моманту зараджэння да перамогі над іншымі ўдзельнікамі гульні (або пройгрышу :) ). У адрозненне ад папярэдніх версій, Civilization IV зробленая ў поўным 3D.
Адзначу таксама, што гэта першы пераклад, створаны для такой сур'ёзнай па памеры гульні, як Цывілізацыя. Цывілізуйцеся па-беларуску! ;)
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Civilization V 1.0.3.279 - выдатны софт!
Sid Meier’s Civilization V — кампутарная гульня кампаніі Firaxis, пятая частка ў серыі глабальных пакрокавых стратэгій Civilization. Першы рэліз гульні адбыўся 21 верасня 2010 года для Windows. Як і ў іншых гульнях серыі Civilization, у Civilization V гулец стварае і развівае сваю цывілізацыю з даўнейшых часоў да блізкай будучыні. Інструкцыя па ўсталяванню перакладу глядзіце ў пакунку.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Civilization VI 1.0.4.8 - выдатны софт!
Sid Meier’s Civilization VI — кампутарная гульня серыі Civilization у жанры пакрокавая стратэгія, распрацаваная Firaxis Games, выпушчаная 21 кастрычніка 2016 года, з абнаўленнямі па верасень 2020 года (дадаткі Rise and Fall, Gathering Storm і інш.). У гульні аднаму ці некалькім гульцам трэба спаборнічаць са ШІ-супернікамі ў справе пабудовы і развіцця сваёй уласнай цывілізацыі, пачаўшы з маленькага племя, паступова пашыраючы сваю імперыю з мэтай дамагчыся панавання над усёй планетай. Гэта мэта можа быць дасягнута рознымі спосабамі, у залежнасці ад умоў перамогі. Гульцы засноўваюць гарады, пашыраюць іх, розным чынам паляпшаюць, а таксама ствараюць вайсковыя юніты, прызначаныя для выведкі і атакі варожых сіл, увесь час сочачы за развіццём тэхналогій сваёй цывілізацыі і дыпламатычнымі стасункамі з іншымі.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Counter Strike
Пераклад да вядомай кампутарнай гульні Counter Strike - мультыплэерная стралялка ад першай асобы.
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• EnterText 1.2
Тэкставыя гульні. Праграма спачатку атрымоўвае адказы карыстача на некалькі пытанняў, а затым на падмурку гэтых адказаў стварае невялікае апавяданне. У пакет уваходзіць рэдактар для стварэння сваіх тэкставых гульняў.
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• FarCry 1.0
FarCry - найноўшы FPS-праект (баявік ад першай асобы) вытворчасці Crytek. Far Cry пабудаваны на самых перадавых тэхналогіях і значна пашырае межы свайго жанру!
Вы - Джэк Карвер (Jack Carver), займаецеся прыватнымі перавозкамі на маторнай лодцы ў акваторыі блакітнай Мікранэзіі. Забыўшыся аб сваім цёмным мінулым Вы вырашылі засяродзіцца на сваёй новай выгоднай прапанове - падкінуць амбіцыёзную журналістку Валеры Картез (Valerie Cortez) да вострава Кабату (Cabatu). Лёгкія грошы, падумалі Вы, але дзесьці ў глыбіні душы ўжо было адчуванне, што не ўсё так проста, і што Ваша мінулае яшчэ рана хаваць...
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Heroes of Might and Magic V - выдатны софт!

Heroes of Might and Magic 5

"Адна з самых старых спрэчак нашага свету — што магутней: меч ці магія? Хто пераможа: ваяр, які напаўняе сэрцы сваіх салдатаў упэўненасцю ў перамозе, ці чараўнік, што атакуе шэрагі суперніка магутнымі загаворамі? А я так скажу: гэта ад вайскавода залежыць. Іншы раз і слабы чараўнік можа перамагчы моцнага ваяра, а часам усё наадварот. Галоўнае: загадзя прадумаць сваю стратэгію, а як жа!"

Пятая частка знакамітай серыі пра змаганні рыцараў і чарадзеяў, анёлаў і драконаў стала другой вялікай гульнёй, якая атрымала беларускі пераклад (а першай была Civilization IV). Новая гульня ашаламляе эфектамі і фантастычнай трохмернай графікай. Больш 80 істот з 6 фракцый у бойцы. 5 рэжымаў шматкарыстальніцкай гульні.

На беларускую мову перакладзеныя ўсе тэксты, якія сустракаюцца ў гульні: меню, дыялогі, назвы істот і прадметаў, аднакарыстальніцкія і шматкарыстальніцкія сцэнары, субтытры, падказкі. Пераклад можа быць усталяваны на любую рэдакцыю гульні (у тым ліку Collector's Edition), як на рускую, гэтак і на ангельскую версію.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Kyodai 18.42
Даволі папулярная гульня, некалькі галаваломак па японскіх матывах.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Lines Millenium 1.1
Новая версія вядомай гульні Lines 98
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Microsoft Hearts (Чырвы) для WinXP
Вядомая картачная гульня з Windows. Мэта гульні - набраць найменьшую колькасць ачкоў напрыканцы гульні.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Microsoft Solitaire (Хустка) для WinXP
Вядомы пас'янс «Хустка». Мэта гульні - раскласці ўсе карты ў чатыры рады па ўзрастанню, пачынаючы з туза так, каб карты адной масці знаходзіліся ў адным радзе
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Microsoft Spider (Павук) 1.0
Пераклад гульні "Павук" з Windows XP
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Need for Speed: Hot Pursuit 2
Новая гульня з самай вядомай серыі аўтамабільных гонак Need For Speed - Прага Хуткасці: Гарачы Пераслед 2.
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Net Poker 3.0
Гульня Сеткавы Покер. Можна гуляць аднаму супраць кампутара. Можна праз сеціва ўдваіх. Вельмі простая і хуткая
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Painkiller
Змрочны shooter, дзе вы выступаеце ў ролі чалавека, які апынуўся паміж раем і пеклам і дапамагае добрым сілам змагацца са злом. Адна з самых чаканых гульняў у апошні час. Узрушаючая графіка, асяроддзе, дынамічны геймплэй.
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• PocketNester Plus
Эмулятар 8-бітавых прыставак (NES/Famicom, Дэндзі) для Pocket PC пад Windows Mobile
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Project64 1.5
Адзiн з найлепшых эмулятараў Nintendo 64 для персанальнага кампутара.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Railroad Tycoon 3.0
Вы зможаце стварыць сваю чыгуначную імперыю. Будуем чыгункі, злучаючы гарады і заводы. У гульні 25 сцэнароў, што дазволяць стаць легендай у чыгуначнай гісторыі, больш за 150 будынкаў, карацей, будзе чым заняцца
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• RockNES X 2.0
Лепшы эмулятар NES (Dendi). Патч перакладае ўсе менюшкі і налады праграмы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Silent Hill 3 - Маўклівы груд 3
Silent Hill 3 (Маўклівы груд 3) — відэагульня ў жанры survival horror, трэцяя частка гульнявой серыі Silent Hill, была распрацавана і выпушчана Konami у 2003 годзе на платформах Playstation 2 і PC. З'яўляецца наўпростым працягам першай часткі серыі.

Падобна іншым гульням серыі, Silent Hill 3 выкарыстоўвае тэматыку містычнага хорару і характэрныя для фільмаў жахаў прыёмы яго падачы, апавядаючы пра людзей, якія «правальваюцца» ў напоўнены жахамі свет. Галоўнай гераіняй гульні з'яўляецца маладая дзяўчына па імі Хізар (анг. Heather), якая апускаецца ў свет уласных страхаў як у сваім родным горадзе, гэтак і ў таямнічым мястэчку Сайлент-Хіл, куды Хізар рушыць у пошуках разгадкі таямнічых падзей.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Simutrans 1.0
Эканамічны транспартны сімулятар.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Solar 2
У іншых гульнях вы назіраеце за зоркамі на фоне цудоўных краявідаў, знішчаеце астэроіды, жывяце на планетах. Але ў Solar 2 менавіта ВЫ маеце гонар кіраваць усімі гэтымі касмічнымі целамі! З'явіцеся ў гэтым бязмежным Сусвеце ў ролі астэроіда, выконвайце заданні невядомай істоты ці проста паспрабуйце вырасці ў памерах! Гульня ўяўляе сабою бясконцы абстрактны свет, магчымасць супрацьстаяння розных планет і нават зорных сістэм, а таксама ўнікальны геймплэй з якаснай сімуляцыяй гравітацыйных узаемадзеянняў.
Асаблівасці:
• Дынамічны Сусвет. Ён змяняецца і развіваецца, як і вы.
• Нелінейныя місіі і адкрыты геймплэй.
• Тут няма межаў. Дрэйфуйце бясконца ў ціхамірным космасе.
• Незвычайны і эксцэнтрычны гумар.
• Разнастайны саўндтрэк.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• The Knights of Honor
Гульня "Рыцары Гонару" - глабальная стратэгія і RTS (стратэгія рэальнага часу) з ролевымі элементамі і прыемнай графікай.
Беларусіфікацыя ўсталёўваецца на "чыстую" гульню, без патчаў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• UFO2000 0.7
Пакрокавая тактычная гульня - сімулятар каманды, з падтрымкай мультыплэера. Яе стварэнне ў вялікай ступені натхнёнае вядомай гульнёй X-COM: UFO Defense, і яна можа загружаць графічныя рэсурсы і карты з X-COM, забяспечваючы выгляд і адчуванне як у X-COM з магчымасцямі гульні па сетцы
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Visual GBA 1.6
Эмулятар гульнявой прыстаўкі VisualBoy Advance на кампутары
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• WinKawaks 1.42
Адзін з найлепшых эмулятараў аркадных аўтаматаў: NEO-GEO, CAPCOM 1 (CALLUS), CAPCOM 2
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Yamb 2.0
Першапачаткова, гульня «Ямб» была гульнёй у покер на костках, замест карт (на Захадзе яна называлася Poker Dice). Адмысловыя косткі былі зробленыя для пазначэння туза, караля, дамы, валета, дзясяткі, дзявяткі, васьмёркі і сямёркі. У цяперашні час, большасць людзей гуляюць стандартнымі кубікамі.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Белая Варона 3.0 beta3b
Гэтая стратэгія зробленая па матывах настольных гульняў 'Манаполія', 'Бізнэс' і падобных. Запасіце грошы, гандлюючы на біржы зямлёй і нафтай, уладкоўваючыся на працу і гуляючы з 'аднарукім бандытам' або на 'Коле шчасця'
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Кветка 3.30
КВЕТКА – гэта праграма для аналізу шахматных партый. Яна стваралася перадусім для зручнага прагляду партый у Інтэрнэце.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

  Заўвага: 

Калі Вы знайшлі на гэтай старонцы непрацуючую спасылку - напішыце мне.

  Зваротная сувязь: 

У Вас ёсць гатовыя пераклады праграм для Windows на беларускую мову, або Вы самі ствараеце праграмнае забеспячэнне з беларускім інтэрфейсам, якое можа быць цікавым для многіх людзей? Пішыце мне, і я змяшчу тут спасылкі на гэтыя праграмы!

Па магчымасці пазначце ў лісце наступную інфармацыю:

  • Назву праграмы;
  • Версію праграмы;
  • Некалькі радкоў пра праграму – катэгорыя, прызначэнне, функцыі і інш.
  • Спасылка на сайт вытворцы;
  • Спасылка на пераклад альбо сам пераклад, калі яго памер не перавышае 100-200kb.

Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY