• 7-Zip 4.57 - выдатны софт!
Вельмі перспектыўны архіватар расейскага распрацоўніка Ігара Паўлава. Па ступені сціску займае пазіцыю лідэра сярод архіватараў агульнага прызначэння. Да таго ж ён цалкам бясплатны і распаўсюджваецца па ліцэнзіі GNU LGPL (г.зн. з адкрытымі зыходнікамі)! Беларускі пераклад укладзены ў усталёўку прыкладання.
• ABBYY FineReader 12 - выдатны софт!
Не, нажаль я не магу прапанаваць Вам пераклад гэтай праграмы на мову. Аднак, з дапамогай Файнрыдэра Вы лёгка можаце сканаваць і распазнаваць беларускамоўныя тэксты. Як у праграме для Windows, гэтак і праз сайт FineReader Online.
• Ad-Aware SE Pro 1.06 - выдатны софт!
Праграма пошуку шпіёнскіх модуляў. Інтуітыўна зразумелы інтэрфейс (асабліва пасля дастасавання беларускага перакладу!), разам з тым вялікая колькасць наладаў, хуткі пошук, мажлівасць падключэння дадаковых убудоў, невялікія памеры файла азначэнняў і шмат чаго іншага - усё гэта робіць праграму такой папулярнай
• Adobe Photoshop CS3 - выдатны софт!
Асноўнае прызначэнне праграмы Adobe Photoshop – стварэнне фотарэалістычных малюнкаў, праца з каляровымі сканаванымі малюнкамі, рэтушаванне, колеракарэкцыя, калажаванне, трансфармацыі, колерападзел і інш. Adobe Photoshop валодае ўсімі метадамі працы з кропкавымі малюнкамі, пры гэтым мае магчымасць працы з пластамі і выкарыстоўвае контуры.
Праграма дазваляе лёгка змяняць каляровае паданне дакументаў (бітавае, у градацыях шэрага, дуплекс, RGB ці CMYK). Photoshop – гэта праграма растравай графікі, гэта значыць любы элемент малюнка будуецца па кропках.
Adobe Photoshop – гэта прафесійны графічны рэдактар, які пры гэтым досыць просты ў засваенні і выкарыстанні.
Другая, не меней шырокая, сфера ўжывання праграмы - Web-дызайн і электронныя публікацыі. Апошнія версіі праграмы маюць мноства адмысловых функцый, арыентаваных менавіта на Web-дызайн.
• AIMP 2.11 - выдатны софт!
Шматфункцыянальны аудыё-цэнтр для праслухоўвання і перакадавання музыкі, запісу гука з мікрафона і іншых прыладаў, рэдагавання тэгаў музыкальных файлаў, і інш.
Беларуская мова ўключана ў усталявальнік
• Belazar (Белазар) 6.1 - выдатны софт!
Першы ў свеце, адзіны і непаўторны :) - беларуска-руска-беларускі перакладнік. Цалкам бясплатны!
• BS Player 2.51 - выдатны софт!
Мультымедыйны прайгравальнік BS.Player ведае большасць фарматаў мультымедыйных файлаў, праз ўсталяваныя ў сістэме кодэкі. Праграма можа працаваць з плэй-лістамі, памяншаць ці павялічваць відэамалюнак, прайграваць струменевае відэа з Інтэрнэту, пры неабходнасці паказваць субтытры. Калі трэба, то можна пашырыць налады плэера, падлучаючы да яго розныя ўбудовы. BSPlayer не патрабавальны да сістэмных рэсурсаў, падтрымлівае змену скінаў. BS.Player таксама аўтаматычна распакоўвае і прайгравае змесціва архіваў RAR.
• Civilization IV 1.74 - выдатны софт!
Грандыёзная і легендарная стратэгічная гульня, пабудаваная на пакрокавым прынцыпе. Вам даверана кіраваць адной з чалавечых цывілізацый, пройдучы з ёй шлях ад моманту зараджэння да перамогі над іншымі ўдзельнікамі гульні (або пройгрышу :) ). У адрозненне ад папярэдніх версій, Civilization IV зробленая ў поўным 3D.
Адзначу таксама, што гэта першы пераклад, створаны для такой сур'ёзнай па памеры гульні, як Цывілізацыя. Цывілізуйцеся па-беларуску! ;)
• Civilization V 1.0.3.279 - выдатны софт!
Sid Meier’s Civilization V — кампутарная гульня кампаніі Firaxis, пятая частка ў серыі глабальных пакрокавых стратэгій Civilization. Першы рэліз гульні адбыўся 21 верасня 2010 года для Windows. Як і ў іншых гульнях серыі Civilization, у Civilization V гулец стварае і развівае сваю цывілізацыю з даўнейшых часоў да блізкай будучыні. Інструкцыя па ўсталяванню перакладу глядзіце ў пакунку.
• Civilization VI 1.0.4.8 - выдатны софт!
Sid Meier’s Civilization VI — кампутарная гульня серыі Civilization у жанры пакрокавая стратэгія, распрацаваная Firaxis Games, выпушчаная 21 кастрычніка 2016 года, з абнаўленнямі па верасень 2020 года (дадаткі Rise and Fall, Gathering Storm і інш.). У гульні аднаму ці некалькім гульцам трэба спаборнічаць са ШІ-супернікамі ў справе пабудовы і развіцця сваёй уласнай цывілізацыі, пачаўшы з маленькага племя, паступова пашыраючы сваю імперыю з мэтай дамагчыся панавання над усёй планетай. Гэта мэта можа быць дасягнута рознымі спосабамі, у залежнасці ад умоў перамогі. Гульцы засноўваюць гарады, пашыраюць іх, розным чынам паляпшаюць, а таксама ствараюць вайсковыя юніты, прызначаныя для выведкі і атакі варожых сіл, увесь час сочачы за развіццём тэхналогій сваёй цывілізацыі і дыпламатычнымі стасункамі з іншымі.
• Daemon Tools 4.30.2 - выдатны софт!
Гэта - віртуальны CD/DVD прывад. Асноўным адрозненнем гэтай софціны з'яўляецца тое, што яна не стварае сама "выявы" дыскаў, а толькі імітуе прывад CD/DVD. Больш таго, прылада можа імітаваць разнастайныя сістэмы засцеражэння дыскаў ад капіявання: Safedisc, Securom, Laserlock і інш. Найлепшыя рэзультаты атрымліваюцца, калі выявы дыскаў рабіць з дапамогай праграмы Alchohol 120%.
• eMule Plus 1.x - выдатны софт!
Гэта бясплатны кліент новага пакалення для пірінгавых сетак eDonkey/eMule. Беларуская мова ўжо ўбудаваная ў усталявальны пакет eMule Plus
• Flash Get 1.80 - выдатны софт!
Вядомы мэнэджар cпамповак, з інтуітыўна зразумелым і лёгкім у карыстанні інтэрфейсам. Праграмай можна карыстацца бясплатна, але на экране будуць з'яўляцца рэкламныя банэры.
Ёсць версія перакладу ў традыцыйнай арфаграфіі (тарашкевіца).
• Heroes of Might and Magic V - выдатны софт!
"Адна з самых старых спрэчак нашага свету — што магутней: меч ці магія? Хто пераможа: ваяр, які напаўняе сэрцы сваіх салдатаў упэўненасцю ў перамозе, ці чараўнік, што атакуе шэрагі суперніка магутнымі загаворамі? А я так скажу: гэта ад вайскавода залежыць. Іншы раз і слабы чараўнік можа перамагчы моцнага ваяра, а часам усё наадварот. Галоўнае: загадзя прадумаць сваю стратэгію, а як жа!"Пятая частка знакамітай серыі пра змаганні рыцараў і чарадзеяў, анёлаў і драконаў стала другой вялікай гульнёй, якая атрымала беларускі пераклад (а першай была
Civilization IV). Новая гульня ашаламляе эфектамі і фантастычнай трохмернай графікай. Больш 80 істот з 6 фракцый у бойцы. 5 рэжымаў шматкарыстальніцкай гульні.
На беларускую мову перакладзеныя ўсе тэксты, якія сустракаюцца ў гульні: меню, дыялогі, назвы істот і прадметаў, аднакарыстальніцкія і шматкарыстальніцкія сцэнары, субтытры, падказкі. Пераклад можа быць усталяваны на любую рэдакцыю гульні (у тым ліку Collector's Edition), як на рускую, гэтак і на ангельскую версію.
• Inno Setup 5.1.11 - выдатны софт!
Бясплатны інсталятар Windows-праграм. Упершыню прадстаўлены ў 1997 годзе, зараз Inno Setup дасягае, або нават пераважвае многія камерцыйныя ўсталявальнікі ў функцыянальнасці і стабільнасці.
• Lingvo 10 - выдатны софт!
Электронны слоўнік ABBYY Lingvo: пераклад рускіх, ангельскіх, нямецкіх, французскіх, іспанскіх, італьянскіх, кітайскіх, турэцкіх і ўкраінскіх слоў з/на рускую мову. Таксама існуюць беларуска-рускія і руска-беларускія слоўнікі да Lingvo. Іх можна cпампаваць
тут.
• Opera One 112.0.5197.30 - выдатны софт!
Найновая версія браўзара Opera для Windows мае ШІ ў браўзары, выспы ўкладак, плыўную анімацыю і зручны модульны дызайн, што робіць Opera самым перадавым браўзарам на сённяшні дзень.
Беларускі пераклад трэба ўсталёўваць асобна з архіву па спасылцы.
• Personal Passworder 3.82 - выдатны софт!
Персанальны мэнэджар пароляў. Праграма захоўвае Вашы паролі на рэсурсы ў Інэце, спісы рассылак, серыйныя нумары на праграмы і інш., можа згенераваць для Вас пароль зададзенай даўжыні, выкарыстоўваючы паказаныя літары.
• Proxomitron 4.5j - выдатны софт!
Праграма для паскарэння працы з Інтэрнэтам і памяншэння ўваходнага трафіку. Proxomitron, з дапамогай адмысловых фільтраў, дазваляе выдаляць з вэб-старонак практычна ўсю лішнюю, на Ваш погляд, інфармацыю - любую рэкламу і непатрэбную графіку, Java-скрыпты і аплеты, фоны і дынамічны код, табліцы, фрэймы і г.д., а таксама вырабляць шмат чаго яшчэ. Напрыклад - поўнасцю змяніць часта наведваныя старонкі ў адпаведнасці з Вашым асабістым густам. Не падабаецца спалучэнне колераў, шрыфтоў і фонаў - наладзьце свае ўласныя...
Працуе без інсталяцыі з любым браўзэрам - проста разархівуйце файлы ў абраную тэчку
• Punto Switcher 2.9 - выдатны софт!
У залежнасці ад набранага тэксту аўтаматычна пераключае раскладку клавіятуры з ангельскай на рускую мову і наадварот. Алгарытм распазнання рускіх і ангельскіх слоў працуе настолькі добра, што пра пераключальнік клавіятуры можна наогул забыць!
Акрамя асноўнай функцыі, праграма выконвае і іншыя - ад убудаванага дзённіка да магчымасці агучвання націску клавіш клавіятуры.
• Skype 8.125.0.201 - выдатны софт!
Бясплатная праграма для зносін розных тыпаў: телефонныя і відэагутаркі, тэкставыя паведамленні, з абанентамі па ўсім свеце праз Інтэрнэт. Вы можаце працаваць і за проксі-серверам. Добрая якасць гуку.
Бясплатныя паслугі: неабмежаваныя тэлефонныя і відэа гутаркі, тэкставыя
чаты з абанентамі Skype (свабодная рэгістрацыя пад унікальным Skype-імем
на афіцыйным сайце), а таксама телефонныя і відэаканферэнцыі і гуртавыя
чаты. Платныя паслугі: выклікі на рэальныя тэлефонныя нумары з кожнай краіны, SMS, а таксама адмысловыя паслугі: галасавая пошта-аўтаадказнік, пераадрасаванне выклікаў, уласны анлайнавы нумар, які выглядае як звычайны тэлефонны, і інш.
• TextEd 1.91 - выдатны софт!
Вельмі зручны і "лёгкі" рэдактар нефарматаванага тэксту. Выгодная замена Нататніку Windows
• The Bat! 11.2.x - выдатны софт!
Адна з найлепшых і вядомых паштовых праграмаў. Просты дызайн, магутныя магчымасці, падтрымка ўсходнеславянскіх кадыровак,...
Каб усталяваць беларускую мову, распакуйце моўныя файлы ў тэчку LngPack праграмы, замяняючы старыя файлы.
Акрамя беларускага, у моўны файл дададзеныя таксама рускі і ангельскі інтэрфейсы.
• Total Commander 10.52 - выдатны софт!
Выдатная, калі не сказаць найлепшая, абалонка (файл-мэнэджар) для Windows. Дзве панэлі са спісамі файлаў і тэчак, добра вядомыя з часоў Norton Commander, і сучасны Windows-інтэрфейс. Ніжэй - спасылка на пераклад у сучасным правапісе
• True Launch Bar 2.2 - выдатны софт!
Дапаўненне да абалонкі Windows, якое замяняе стандартную панэль хуткага запуску. True Launch Bar дазваляе групаваць вашы праграммы ў сістэму меню. Праграма поўнасцю сумяшчальная з панэллю хуткага запуску
• uTorrent 3.x - выдатны софт!
Кампактны BitTorrent-кліент з падтрымкай адначасовай загрузкі адразу некалькіх файлаў, наладжвальнай паласой прапускання, хуткім узнаўленнем перапыненай загрузкі і невялікім выкарыстаннем памяці.
Для атрымання беларускамоўнага інтэрфейсу загрузіце Language Pack са старонкі праграмы
• Windows XP SP3 1.0 - выдатны софт!
Першы найбольш поўны беларусізатар да Microsoft Windows XP SP3. Перакладзена каля 400 найбольш істотных файлаў сістэмы. Метад перакладу - MUI (Multi-user Interface) - стандартны спосаб лакалізацыі, які выкарыстоўваецца і ў іншамоўных версіях Windows XP.
Выкарыстанне MUI дазваляе мяняць мову інтэрфейсу сістэмы без пераўсталёўкі. Гэта значыць, Вы зможаце пераключаць мову Windows без рызыкі пашкоджання налад сістэмы.
• WinRAR 4.x - выдатны софт!
Выдатны архіватар з прыемным інтэрфейсам. Акрамя свайго асноўнага фармату RAR падтрымлівае таксама мноства іншых: CAB, ARJ, LZH, TAR, GZ, ACE, UUE, BZ2, JAR, ISO. Сярод здольнасцяў WinRAR ёсць высокаэфектыўны сціск, падтрымка шматтомных архіваў, шыфраванне, самараспакавальныя модулі, рэзервовае капіяванне
• XnView 1.82.3 - выдатны софт!
Адзін з найлепшых прагляднікаў/канвертараў графічных файлаў. Падтрымлівае практычна ўсе графічныя фарматы (каля чатырох соцен). Бясплатны для некамерцыйнага выкарыстання! Беларускі пераклад уключаны ва ўсталёўку
• XP-Antispy 3.98 - выдатны софт!
Невялікая прылада для аўтаматычнай наладкі аперацыйнай сістэмы Windows XP, у прыватнасці, выдаленне розных шпіёнскіх і іншых небяспечных модуляў вакенцаў. Вядома, усё гэта можна зрабіць уручную, але гэта патрабуе часу і пэўных ведаў
• Архіварыус 3000 - выдатны софт!
Поўнафункцыянальная праграма пошуку дакументаў і e-mail паведамленняў на кампутары, у лакальнай сетцы і на зменных дысках (CD, DVD). Пошук ідзе па ключавому слову, або з дапамогай мовы запытаў, падобнай на тую, што выкарыстоўваецца на пошукавых серверах Сеціва. У Архіварыўсе 3000 ёсць падтрымка марфалогіі беларускай мовы