• AIMP 2.11 - выдатны софт!
Шматфункцыянальны аудыё-цэнтр для праслухоўвання і перакадавання музыкі, запісу гука з мікрафона і іншых прыладаў, рэдагавання тэгаў музыкальных файлаў, і інш.
Беларуская мова ўключана ў усталявальнік
• Audacity 1.2.2
Кросплатформенны аўдыёрэдактар, які працуе пад Windows, Linux/Unix, MacOS 9 і MacOS X. Бясплатны аўдыёрэдактар, створаны групай энтузіястаў на C/C++, які распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GPL.
• Audio Grabber 1.83.1
Праграма пераўтворыць аўдыётрэкі кампакт-дыскаў у файлы фармату mp3, прычым аўдыётрэк капіюецца лічбавым спосабам (без выкарыстання гукавой карты), што дазваляе атрымоўваць копіі, па якасці практычна неадрозныя ад арыгіналу.
• AudioGrail 6.10.0.143
Праграма для кіравання Вашай музычнай калекцыяй: рэдактар тэгаў, пошук музычнай інфармацыі праз базу FreeDB, пошук музыкі на кампутары, аналіз якасці, пошук трэкаў з незапоўненымі тэгамі, імпарт музыкі з USB-прылады, стварэнне спісаў прайгравання і інш.
• Audiophiler 1.3.5
Каталагізавальнік Вашай музыкі й фільмаў (і чаго толькі самі не пажадаеце). Прысутнічае мажлівасць дадання інфармацыі праз базу CDDB, даданне вокладкаў, хуткі пошук па любому крытэру і іншае.
• BookReader 1.4.19
Праграма для стварэння аудыё-кнігаў для Вашага мабільнага тэлефона. Яна падзяляе кніжку па падзелах (прычым сама па ключавых словах вызначае пачатак новага падзелу і г.д.), і адначасова стварае jar- і jad-файлы, якія можна скінуць на Ваш тэлефон. Акрамя тяго, калі ў Вас няма кабеля (ці калі Вам не пашанцавала стаць уладальнікам мабільнага тэлефона кампаніі Samsung), прадугледжана мажлівасць закідвання ўтвораных файлаў у Сеціва, адкуль па WAP-пратаколе іх можна загрузіць на Вашую мабілу!
• CDex 1.70 beta 2
Адзін з найлепшых, і да таго ж бясплатны, кадыроўнік-грабер кампакт-дыскаў у MP3.
• Disc Library 1.0.3
Гэта - праграма-каталагізавальнік дыскаў. Бясплатная. Яная скануе дыск, і потым адлюстроўвае яго як дрэва каталогаў з файламі. Дастае тэгі з Mp3-файлаў і інш. Шмат функцый і налад, невялікі памер.
• Easy CD-DA Extractor 9
Праграма для ператварэння аўдыё-CD у якасныя лічбавыя аўдыёфайлы, а таксама для запісу MP3, WAV MP4, Windows Media Audio, FLAC, Ogg Vorbis, AAC і Monkey-s файлаў на аўдыё-CD. Магчыма ператварэнне аўдыётрэкаў непасрэдна ў MP3, WMA, VQF, OGG ці WAV і канвертаванне з аднаго аўдыёфармату ў іншы.
• Govorilka 1.47
Невялікая праграма для чытання тэкстаў голасам. Яна можа прачытаць услых любы тэкст, які Вы ёй дасце на любой мове, любым усталяваным голасам. Занатуе тэкст у MP3-файл. Прадублюе голасам словы, якія вы набіраеце ў любых праграмах. Беларускі інтэрфейс уключаны ў усталявальны пакет.
• Guitar Pro 5.2
Рэдактар партытур для гітары, бас-гітары, банжо і да т.п. - дазваляе ствараць, рэдагаваць, запісваць, праслухоўваць, імпартаваць і экспартаваць партытуру, пры гэтым запіс ідзе па васьмі трэках (сем гітарных і адзін - ударныя), дазваляючы адначасова дастасоўваць да кожнага з іх спецэфекты. Убудаваны прайгравальнік падтрымлівае адначасовую працу з 256 трэкамі і чатырма MIDI-партамі.
• MediaCoder 0.6
Вольны аўдыё-відэа кодэр кітайскай вытворчасці. Пры сваёй бясплатнасці ён не саступае камерцыйным праграмам. Беларуская мова дададзеная ў усталёўны пакет
• Medieval CUE Splitter 1.0
Праграма для "разразаньня" аўдыёфайлаў па інфармацыі, якая месьціцца ў CUE-файлах
• Mobbler 1.09
Last.fm радыё-прайгравальнік для смартфонаў на базе Symbian
• MP3 Tag 5.9
Зручны прагляд і рэдагаванне mp3-тэгаў усіх версій (ID3v1 і ID3v2 уключна). Праграма дазваляе таксама змяняць адразу некалькі палёў тэга для некалькіх файлаў (напрыклад, назву альбома), захоўваць у mp3-файлах тэкст песні, захоўваць у mp3-файлах малюнак, а таксама выконваць іншыя карысныя дзеянні.
• mp3DirectCut 2.06
Бясплатны рэдактар mp3-файлаў. Асноўнае адрозненне ад іншых праграм - магчымасць рэдагавання mp3-файлаў без перакадоўкі. Такім чынам можна файл разрэзаць на кавалкі, павялічыць гучнаць і г.д. і пры гэтым яго якасць і бітрэйт застануцца нязменнымі! Падтрымлівае фарматы: mp3, mp2, mus, cue.
• Mp3tag 2.42
Рэдактар тэгаў музычных файлаў, цалкам бясплатны! Магутная, але ў той жа час лёгкая ва ўжываньні прылада для працы з тэгамі D3v1, ID3v2, APEv1, APEv2, Vorbis Comments, MP4/iTunes metadata. Дазваляе пераназываць файлы на аснове тэгаў, дадаваць/шукаць вокладкі, замяняць азначанныя Вамі сымбалі і словы ў тэгах і назовах файлаў, імпартаваць/экспартаваць тэгі, ствараць сьпісы прайграваньня. Дапаможа адшукаць інфармацыю аб Вашых музычных файлах у базах дадзеных freedb.
Падтымоўваныя тыпы файлаў: Advanced Audio Coding (aac), Free Lossless Audio Codec (flac), Monkey's Audio (ape), Mpeg Layer 3 (mp3), MPEG-4 (mp4 / m4a), Musepack (mpc), Ogg Vorbis (ogg), OptimFROG (ofr), OptimFROG DualStream (ofs), Speex (spx), True Audio (tta), Windows Media Audio (wma), WavPack (wv).
• Music galaxy 1.0
Каталагізатар MP3 файлаў. Складае каталог вашай музычнай калекцыі, якая адлюстроўваецца ў выглядзе піктаграм з малюнкамі выканаўцаў і іх альбомаў (дзякуючы інтэграцыі з Last.fm). Ёсць падтрымка плэйлістоў, інтэграцыя з папулярным сэрвісам Last.fm, інтэграцыя з Winamp і AIMP2, функцыя "упадабаны трэк" (дазваляе захаваць спасылку на прайграваны ў дадзены момант трэк)
• Net MD Simple Burner 1.1
Праграма дазваляе хутка і проста пераносіць музычныя трэкі з CD адразу на Net MD Walkman без неабходнасці прамежкавага захоўвання музыкі на жорсткім дыску кампутара.
• Quintessential Player 4.51
Багаты на магчымасці медыя-плэер для Windows. Падтрымлівае ўсе папулярныя аудыё-фарматы, скіны, і мае надзейную архітэктуру з убудовамі
• Razor Lame 1.15
Гэта графічная абалонка да праграмы Lame - кадыроўніка музыкі ў фармат MP3. Прыгожы інтэрфейс, добрая праца.
• Sonic Stage 1.5
Дазваляе апераваць бібліятэкай запісаў і выконваць вельмі хуткі перазапіс на Sony Walkman розных фарматаў музычных файлаў, звычайных музычных кампакт-дыскаў (з падпампоўкай з Інтэрнэту назвы дыска, выканаўцы, трэкаў і інш.), фарматаў MP3, WMA і інш. Мае шырокія магчымасці рэдагавання пры дапамозе персанальнага кампутара
• TagScanner
Зручная праграма для працы з музычнымі файламі. Умее рэдагавць тэгі ID3v1, ID3v2, Vorbis, APEv2, генераваць iмя файла паводле інфармацыі з тэга, стварае і экспартуе плэйлісты ў HTML i Excel. Вельмі прыемны інтэрфейс і зусім бясплатны
• WhereIsIt? 3.53
Адзін з найлепшых каталагізавальнікаў калекцый кампакт-дыскаў, аўдыё CD, hdd, пераносных і сеткавых дыскаў і г.д. Праграма выбірае інфармацыю з файлаў, стварае маленькія копіі малюнкаў для далейшага прагляду. Вядзецца ўлік аддадзеных і ўзятых дыскаў і шмат яшчэ чаго
• WinAmp 5.5
Новая версія папулярнага медыяплэера, здольнага прайграваць большасць наяўных тыпаў аўдыё- і відэафайлаў. У адрозненне ад версіі 2.ХХ мае больш гнуткую архітэктуру, але займае больш месца, і працуе марудней