Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Каталог: 
Аўдыё
• Відэа
Графіка
Забаўкі
Навучанне
Сеціва
Сістэма
Праграмаванне
Праца
Іншае

* Новыя пераклады
! Лепшыя праграмы
Усе пераклады


  Пералік перакладаў: 
• Ant Movie Catalog 3.5.0.2 • Any Video Converter 2.7.1
• Ashampoo ClipFinder HD 2.23 • Ashampoo Movie Menu 1.0.1
* Ashampoo Movie Studio 2.0.5 • Ashampoo Slideshow Studio HD 2.0.4
• Ashampoo Video Styler 1.x • AVI Toolbox 1.7.0.26
! BS Player 2.51 • CD Bank Cataloguer 2.2.4
• CorePlayer Mobile 1.1.1 • DSRT 2.51
• FairUse Wizard 2 • Format Factory 2.30
• KMPlayer 2.9.x * Light Alloy 4.8.8
• ListTV 3.8.9.5 • MPUI 1.1.x
• Nplayer 1.0.0.0 • Power DVD 6
• Sasami2K 1.0.10.757 • SmartMovie 3.41
• SolveigMM AVI Trimmer 1.6.901.20 • TCPMP (The Core Pocket Media Player) 0.71
• VideoInspector 2.0.x • Windows Media Player для Windows XP SP2
• Xilisoft 3GP Video Converter 2.0

  Падзел "Відэа" змяшчае: 

Усё для відэа: плэеры, кодэры, утыліты і спецыялізаваны софт
  Падзелы сайта: 
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка
  Спасылкі
  па тэме: 
Белазар - беларуска-рускі перакладнік
  Гарачая навiна: 
Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

Усе навiны...


  Пра старонку: 

Тут змешчаныя пераклады папулярных праграм для Windows на беларускую мову, якія былi выкананыя мною, а таксама дасланыя наведвальнiкамi сайта.
Магчыма, Вы, як і я, выкарыстоўваеце гэтыя праграмы на сваім кампутары? У такім разе, Вы маеце магчымасць зрабіць выгляд сваіх вакенцаў больш тутэйшым :)
Спампоўвайце і карыстайцеся, калі ласка!


• Ant Movie Catalog 3.5.0.2
Каталагізавальнік фільмаў на CD-дысках
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Any Video Converter 2.7.1
Бясплатная праграма для канвертавання відэа файлаў. Перад пачаткам кадавання відэа можна прагледзець ва ўбудаваным прайгравальніку. У праграме ёсць функцыя канвертавання толькі абранага ўчастку відэа файла.
Пераклад змясціце ў тэчку c:\Program Files\Any Video Converter\lang.

Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo ClipFinder HD 2.23
Ashampoo ClipFinder HD падае вэб-відэа ў выглядзе, як яно павінна быць. Пошук у 15 відэа-парталах адразу ці толькі ў абраных, прагляд відэа, канвертаванне і захаванне на цвёрды дыск Вашага кампутара адным клікам.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo Movie Menu 1.0.1
Ashampoo Movie Menu дазваляе ствараць уласныя меню для DVD і Blu-Ray адным пальцам. З мудрагелістымі тэмамі меню і элементамі дызайну прафесійны выгляд гарантаваны.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo Movie Studio 2.0.5
Ashampoo Movie Studio - гэты шматфункцыйная праграма для стварэння і рэдагавання відэа. Наразайце, канверсуйце і распаўсюджвайце свае відэа, злучайце фатаграфіі і відэа з дапамогай элегантных пераходаў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Ashampoo Slideshow Studio HD 2.0.4
Стварэнне слайд-шоу з лічбавых фота, з даданнем спецэффектаў для пераходаў, тытраў, фонавай музыкі, субтытраў. Запіс атрыманага слайд-шоу на DVD, ці загрузка на YouTube.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo Video Styler 1.x
Ashampoo VideoStyler - праграма для паляпшэння вашых відэа. З яе дружалюбным інтэрфейсам, шматлікімі функцыямі і фільтрамі вы лёгка ператворыце свае відэа ва ўражальныя фільмы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• AVI Toolbox 1.7.0.26
Праграма дазваляе некалькімі пстрычкамі мышы парэзаць відэафайл на кавалкі, выняць зь яго гукавую сьцежку ці кадар. Дзякуючы аскетычнаму інтэрфэйсу ня трэба чытаць файл даведкі - можна адразу брацца за працу!
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• BS Player 2.51 - выдатны софт!
Мультымедыйны прайгравальнік BS.Player ведае большасць фарматаў мультымедыйных файлаў, праз ўсталяваныя ў сістэме кодэкі. Праграма можа працаваць з плэй-лістамі, памяншаць ці павялічваць відэамалюнак, прайграваць струменевае відэа з Інтэрнэту, пры неабходнасці паказваць субтытры. Калі трэба, то можна пашырыць налады плэера, падлучаючы да яго розныя ўбудовы. BSPlayer не патрабавальны да сістэмных рэсурсаў, падтрымлівае змену скінаў. BS.Player таксама аўтаматычна распакоўвае і прайгравае змесціва архіваў RAR.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• CD Bank Cataloguer 2.2.4
Каталагізавальнік CD-дыскаў з фільмамі, музыкай і дадзенымі
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• CorePlayer Mobile 1.1.1
Аудыё/відэа прайгравальнік для Windows Mobile 5
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• DSRT 2.51
Рэдактар скрыптоў - праграма для тых, хто працуе з субтытрамі. Прымаючы да ўвагі, што праграма не мае свайго сайта, але займае няшмат месца, тут выкладзена яе беларуская версія. Дадатковая інфармацыя - тут.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• FairUse Wizard 2
Праграма паслужыць вам, калі вы жадаеце скапіяваць змесціва DVD-дыска на жорсткі дыск, з адначасовым пераўтварэннем яго ў высакаякаснае DivX ці XviD-відэа. Іншымі словамі, FairUse Wizard - выдатны рыпер DVD-відэа з магчымасцю ператварэння ў папулярныя відэа-фарматы. FairUse Wizard распаўсюджваецца ў двух выданнях, з якіх выданне LE з'яўляецца бясплатным, але не мае магчымасці сціску відэа да 700 Мбт, у той час як поўная версія мае гэткую магчымасць
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Format Factory 2.30
Шматфункцыйны медыя-канвертар, што дазваляе пераўтвараць асноўныя тыпы відэа, аўдыё і фота-файлаў. Пераўтварэнне DVD у відэа файлы, капіяванне CD у аўдыё файлы. MP4 файлы для фарматаў iPod/iPhone/PSP/BlackBerry. Падтрымка зыходных файлаў RMVB. А таксама праграма: аднаўляе пашкоджаныя відэа і аўдыё файлы, аптымізуе памеры мультымедыйных файлаў, дадатковая апрацоўка малюнкаў.

Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• KMPlayer 2.9.x
Медыяплэер з падтрымкай прайгравання ўсіх папулярных відэафарматаў, у тым ліку DVD, VCD, AVI, MKV, Ogg Theora, OGM, 3GP, MPEG-1/2/4, WMV, RealMedia і QuickTime. Ёсць падтрымка субтытраў, зум, панарамаванне, прайграванне струменевага кантэнту, відэа, захопленага TV-цюнэрам і камерай, падтрымка вокладак, і шмат чаго іншага. Акрамя гэтага, KMPlayer можа працаваць не толькі з убудаванымі, але і з вонкавымі фільтрамі і ўбудовамі, што дазваляе вельмі гнутка наладжваць аўдыё і відэа параметры прайграваных файлаў.
Дарэчы, яшчэ адной станоўчай уласцівасцю гэтага плэера з'яўляецца тое, што убудаваныя фільтры не рэгіструюцца ў аперацыйнай сістэме, а гэта дазваляе выкарыстоўваць KMPlayer для распаўсюджвання сумесна з кантэнтам - напрыклад, на дыску з фільмам для яго прагляду на кампутарах, што не маюць патрэбных кодэкаў.
Беларуская мова ёсць у ўсталёўніку праграмы.
Сайт Сайт праграмы
[ да пачатку ]

• Light Alloy 4.8.8
Light Alloy - гэта праграма для прайгравання відэа і гукавых файлаў пад Windows. Простая ў кіраванні, але ўтрымоўвае мноства дадатковых налад, гэта значыць падыходзіць як пачаткоўцам, так і прафесіяналам. Прайгравальнік мае невялікі памер і аптымізаваны для хуткага запуску і мінімальнай загрузкі сістэмы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• ListTV 3.8.9.5
Праграма тэлеперадач
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• MPUI 1.1.x
Гэта лёгкая ў выкарыстанні праграма-надбудова для Windows для плэера MPlayer
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Nplayer 1.0.0.0
Плэер, што паступова набірае папулярнасць. Можа прайграваць файлы практычна любых фарматаў, толькі б у сістэме быў устаноўлены патрэбны кодэк. Прычым, якасць прайгравання даволі высокая, без памылак і завісанняў.
Акрамя відэафайлаў, праграма можа прайграваць аўдыё. Дзякуючы невялікім памерам, зручнаму інтэрфейсу і выкарыстанню плэйлістоў, карыстацца ім не цяжэй за WinAmp.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Power DVD 6
Універсальны прайгравальнік, здольны прайграваць фільмы з DVD і кампутара, прайграваць музыку розных фарматаў. Праграма мае мноства наладаў, але ўсе яны пасля дастасавання перакладу стануць лёгка зразумелымі!
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Sasami2K 1.0.10.757
Зручны прайгравальнік відэа з мноствам функцыяў. Для ўсталявання беларускага інтэрфэйсу пакладзіце файл у тэчку Languages, эайдзіце ў налады, выберыце ў меню моваў беларускую. Пераклад зроблены класiчным правапісам
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• SmartMovie 3.41
Прайгравальнік відэафайлаў на смартфоне з АС Symbian
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• SolveigMM AVI Trimmer 1.6.901.20
Бясплатны, маленькі і вельмі хуткі відэа рэдактар.
Пераклад змясціце ў тэчку c:\Program Files\Solveig Multimedia\SolveigMM AVI Trimmer\Lang.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• TCPMP (The Core Pocket Media Player) 0.71
Бясплатны аўдыё/відэа прайгравальнік для MS Smartphone 2002, MS Smartphone 2003, WM Smartphone 2003 SE, WM Smartphone 5, пераемнік Betaplayer.
Дазваляе глядзець відэа-фільмы на КПК/смартфоне без дадатковай канвертацыі (калі дазваляе хуткасць працэсара)
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• VideoInspector 2.0.x
Гэтая бясплатная праграма дазваляе атрымліваць усю інфармацыю пра відэафайлы (кодэк, адрозненне, колькасць кадраў у секунду), будуе графікі бітрэйту, дазваляе канвертаваць у DVD і запісаць на CD/DVD (дзве апошнія функцыі патрабуюць спампоўкі дадатковых праграмаў) ды інш. Яна вызначае, пры дапамозе якога кодэка закадаваны відэафайл і дазваляе спампаваць кодэк, адсутны ў сістэме
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Windows Media Player для Windows XP SP2
Мультымедыйны прайгравальнік Microsoft, убудаваны ў Windows XP
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Xilisoft 3GP Video Converter 2.0
Магутная праграма для канвертавання аўдыё і відэа. Падтрымлівае канвертаванне паміж такімі відэа-фарматамі, як DVD, VCD, AVI, WMV, MP4, MOV, 3GP, анімаваны GIF, RM, ASF, аудыё фарматамі MP3, WMA, OGG, AAC, M4A, WAV, AC3. Таксама можа выняць гук з 3GPP, або перавесці аўдыё файл у 3GPP
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

  Заўвага: 

Калі Вы знайшлі на гэтай старонцы непрацуючую спасылку - напішыце мне.

  Зваротная сувязь: 

У Вас ёсць гатовыя пераклады праграм для Windows на беларускую мову, або Вы самі ствараеце праграмнае забеспячэнне з беларускім інтэрфейсам, якое можа быць цікавым для многіх людзей? Пішыце мне, і я змяшчу тут спасылкі на гэтыя праграмы!

Па магчымасці пазначце ў лісце наступную інфармацыю:

  • Назву праграмы;
  • Версію праграмы;
  • Некалькі радкоў пра праграму – катэгорыя, прызначэнне, функцыі і інш.
  • Спасылка на сайт вытворцы;
  • Спасылка на пераклад альбо сам пераклад, калі яго памер не перавышае 100-200kb.

Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY