• AceMoney Lite 3.9.4a
Бясплатная праграма, дапамагае проста і эфектыўна кіраваць выдаткамі асабістых грашовых сродкаў. Праграмай зможа карыстацца нават той, хто не мае аніякіх ведаў пра бухгалтэрыю
• ClearTXT 1.02
Пераўтварэнне тэксту ў html/xml. Распазнае параграфы, загалоўкі, эпіграфы і інш. Расстаўляе пераносы. Максімум кіравальнасці. Убудаваная «чыталка», падтрымка рэгулярных выразаў
• Comail 2.0
Невялічкая праграма-нататнік. З яе дапамогай вы можаце пакідаць цыдулькі сабе, знаёмым, сямейнікам, калегам па працы, сябрам. Напрыклад, вы можаце пакінуць сабе нататку: "Купіць хлеба, патэлефанаваць сябру...". І, уключыўшы кампутар на наступны дзень, вы тут жа даведаецеся, што вам неабходна зрабіць
• Garmin nuvi
Пераклад на беларускую мову інтэрфейса GPS-навігатараў серыі Garmin nuvi
• Google Maps Viewer (GoogleMV) 2.9
Праграма для больш зручнай працы з сэрвісам
Google Maps
• GPS Cell 2.62
Праграма сочыць за базавымі станцыямі (БС) аператараў мабільнай сувязі, і паказвае бліжэйшую да вашага месцазнаходжання, а таксама адрас гэтай БС. Карыстальнік можа сам рэдагаваць спіс БС, ці загрузіць
адсюль.
Праграма працуе на платформе Windows mobile
• jBible 1.3.15
Біблія на Java для мабільных тэлефонаў. Ёсць беларускія пераклады самой Бібліі і Новага Запавета.
• QReader 1.96
Чыталка кніжак для смартфонаў з АС Symbian
• Samsung SGH-X100
Беларусіфікатар для мабільнага тэлефона Samsung SGH-X100
• Unicat Pro 1.3.0 LE
Дазваляе ствараць каталогі чаго заўгодна - кнігаў, відэакасетаў, кампакт-дыскаў, музыкальных CD, дакументацыі, гісторыяў хваробаў у лякарнях, радавод і гэтак далей - усё залежыць толькі ад Вашай фантазіі!
• Дрэва Жыцця (Древо Жизни) 3.1.1
Праграма для пабудовы генеалагічных дрэў, захоўвання і адлюстравання інфармацыі пра сваякоў і пра падзеі ў іх жыцці. Пераклад уваходзіць ва ўсталявальны пакет праграмы.