• All-Radio 2.82
Праграма для праслухоўвання радыё праз Інтэрнэт, а таксама прагляду ТБ і відэа.
Файл з перакладам неабходна скапіяваць у тэчку Language у тэчцы праграмы, і затым у файл AllLanguages.txt дадаць новы радок са словам Belarussian
• Anonymity 4 Proxy 2.8
Праграма забясьпечвае ананімны прагляд сеціва праз сотні ананімных проксі-сэрвераў. Можна дадаваць свае проксі, блякаваць cookies, задаваць фіктыўны IP, мадыфікаваць выходныя запыты з броўзера ды шмат іншага
• Ashampoo Firewall 1.x
Сетказаслона, якая забясьпечыць бясьпеку знаходжаньня ў Сеціве, адсочваючы ўсю сеткавую актыўнасьць і кантралюючы доступ да сеткі разнастайных прыкладаньняў. Маецца дзьве вэрсіі: камэрцыйную й дармовую. Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
• BitComet 0.56
Бясплатны кліент для файлаабменных P2P-сетак
Bittorrent, які з'яўляецца адным з самых папулярных p2p-пратаколаў, прызначаны для хуткага распаўсюджвання файлаў памерам у сотні мегабайт, і нават гігабайтавых файлаў. BitComet - магутны, хуткі і зручны ў працы bittorrent-кліент.
• BORGChat v.0.7.3
Гэта шматфункцыянальны чат у інтранэце. Падтрымліваюцца агульныя і прыватныя паведамленні, дошка аб'яў, розныя інфармацыйныя каналы, передача файлаў, доступ да адкрытых рэсурсаў на іншых кампутарах і шмат іншых наладаў
• Coppermine Photo Gallery 1.3.0
Web-галерэя, напісаная на PHP, для кіравання і паказу малюнкаў на сайце. Цалкам бясплатная.
• DepositFiles Filemanager 0.9.9.175
Праграма для хуткай спампоўкі файлаў з сайта DepositFiles.com. Магчымасці праграмы: вылучэнне DF-спасылак з буфера абмену, спампоўка некалькіх файлаў адначасова, спампоўка па чарзе, планавальнік, дапампоўка, cпампоўка файлаў на FTP DF.
• Disco Pump 3.3
Гэта - офлайн браўзэр. Самая хуткая cпампоўка сайтаў. Налад у праграме ня вельмі шмат, але ёсць адна вельмі цікавая фішка: ёсць магчымасць у працэсе cпампоўкі сайта блукаць па ім. А калі нейкая старонка яшчэ не cпампаваная - то можна загадаць cпампаваць зараз. Увага: беларускай даведкі да праграмы няма. Каб замест ангельскай выклікалася руская даведка - скапіюйце файл DURUS.HLP у DUBEL.HLP.
• DMess 2.1.0dev
Абмен паведамленнямі ў лакальным сеціве. Нажаль, праект зачынены. Саму праграму можна cпампаваць па ніжэйпададзенай спасылцы
• Download Express 1.9
Праграма для загрузкі файлаў з Інтэрнэта з магчымасцю дапампоўкі
• Download Master 5.5
Гэта поўнасцю бясплатны, прыемны і зручны ў карыстанні мэнэджар cпамповак. Зроблены ён на Ўкраіне. Беларускі пераклад уваходзіць у склад праграмы.
• DUTraffic 1.5
Зручны і шматфункцыянальны манітор падаленага доступу. Праграма паказвае бягучы стан злучэння, вядзе пашыраную статыстыку аб усіх параметрах злучэння, дазваляе запускаць і зачыняць прыкладанні ў залежнасці ад стану злучэння.Таксама ёсць сістэма абвестак пра бягучы стан злучэння, якая дазваляе інфармаваць гукавым сігналам, паказваць паведамленне альбо разрываць сувязь. У дапаўненне да ўсяго DUTraffic мае дружалюбны і неназойлівы інтэрфейс
• eMule 0.47a
Папулярная праграма для абмену файламі ў пірынгавых сетках eD2K, KAD і некаторых іншых
• eMule Plus 1.x - выдатны софт!
Гэта бясплатны кліент новага пакалення для пірінгавых сетак eDonkey/eMule. Беларуская мова ўжо ўбудаваная ў усталявальны пакет eMule Plus
• FeedReader 3.13
Агрэгатар навін - праграма для атрымання навін з вэб-сайтаў у фарматах RSS і ATOM.
• FindFilm 1.0
Праграмма пошуку ў лакальнай сетцы файлаў, аднак лепш за ўсё ёй шукаць фільмы
• Flash Get 1.80 - выдатны софт!
Вядомы мэнэджар cпамповак, з інтуітыўна зразумелым і лёгкім у карыстанні інтэрфейсам. Праграмай можна карыстацца бясплатна, але на экране будуць з'яўляцца рэкламныя банэры.
Ёсць версія перакладу ў традыцыйнай арфаграфіі (тарашкевіца).
• Free Picture Finder
Дапамагае звычайнаму карыстальніку без намаганняў знайсці патрэбны відарыс у інтэрнэце. Мае зручны інтэрфейс і шмат дадатковых наладаў.
• Freeguide-TV 0.10.x
Электронная праграма перадач тэлебачання. Праграмы перадач cпампоўваюцца з Сеціва, і захоўваюцца на кампутары, што дазваляе затым працаваць з імі без падлучэння да Інтэрнэт. Падтрымлівае шмат краін. Беларускі пераклад убудаваны ў усталявальнік
• Friendly Pinger 5
Магутнае і зручнае прыкладанне для адміністравання, маніторынгу і інвентарызацыі кампутарных сетак
• Golden FTP Server 2.70
Праграма для стварэння FTP-сервера на лакальным кампутары
• Google Chrome 2.0.172.28
Інтэрнэт-алядальнік, што спалучае мінімалістычны дызайн і складаныя тэхналогіі, і дазваляе зрабіць працу ў Інтэрнэце больш хуткай, простай і бяспечнай.
• Google Talk 1.0
Google Talk — гэта просты спосаб бясплатна мець зносіны са знаёмцамі і адпраўляць ім імгненныя паведамленні. Служба Google Talk простая ў выкарыстанні і інтуітыўная. Усё, што трэба, каб бясплатна патэлефанаваць з дапамогай Google Talk, гэтае падлучэнне да Інтэрнэту, мікрафон і калонкі. Парэкамендуйце сваім сябрам загрузіць Google Talk, і, пасля таго як яны загрузяць праграму, Вы зможаце размаўляць з імі і адпраўляць імгненныя паведамленні
• HLSW 1.3.x
Праграма кіраваньня гульнявымі серверамі. Падтрымлівае шмат гульняў (CS, CS:S, COD 4, TF 2 і г.д.). Пераклад трэба пакасьці ў тэчку "х:\HLSW\cfg\language", пасьля гэтага пры запуску праграмы з’явіца беларуская мова.
• HomeWork Statist 3.00.2327
Карысная праграма. Яна падлічвае колькасць затрачаных грошай у Інтэрнэт, можа рабіць падлікі ў далярах, вядзе лог-файл злучэнняў, і даволі невялікая па фармаце.
• ICQ 6.0
Шырокавядомая праграма для гутарак у Сеціве. ICQ дазваляе заўсёды бачыць, хто з вашых знаёмых падлучаны да Інтэрнэту, і забяспечвае розныя магчымасці зносін з імі - можна перасылаць адзін аднаму невялікія паведамленні, можна ўладкоўваць групавыя канферэнцыі, пакідаць паведамленні, перадаваць файлы, гуляць у сеткавыя гульні, размаўляць і адпраўляць SMS-паведамленні.
Распакуйце тэчку з архіву у тэчку ICQ (па-змаўчанню - C:/Program Files/ICQ6/services/icqApp/ver1/resources/ ). А потым у наладах праграмы абярыце Беларускую мову.
• IE7Pro 0.9.12
Шматфункцыйная надбудова для Internet Explorer 7, якая забяспечвае шмат новых магчымасцяў і пашырэнняў, робіць Інтэрнэт-аглядальнік больш дружалюбным, функцыянальным, бяспечным і наладжвальным
• Intranet Chat 1.20
Праграма для перадачы паведамленняў у лакальнай сетцы. Не вымагае выдаткаванага сервера, можа працаваць як ў адна-, гэтак і ў шматсегментавых сетках
• Invision Power Board
Папулярны рухавік для стварэння форумаў. Напісаны на PHP.
• Joomla! 1.5.8
Гэта адна з найболей магутных сістэм кіравання змесцівам з адкрытым кодам (Open Source CMS). Joomla! уяўляе сабой набор скрыптоў, напісаных на мове праграмавання PHP. Галоўнае адрозненне Joomla! ад іншых сістэм – гэтае імкненне распрацоўнікаў захаваць кіраванне настолькі простым, наколькі гэта магчыма, у той жа час забяспечваючы максімальную функцыянальнасць. У выніку, не маючы адмысловых ведаў, можна цалкам кантраляваць свае бачыны.
• KillCopy 2.82
Гэтая праграма для капіявання файлаў і тэчак будзе асабліва карыснай пры cпампоўцы файлаў у лакальнай сетцы - яна падтрымлівае дапампоўку, дазваляе абмяжоўваць максімальную хуткасць, а таксама аўтаматычна выключаць кампутар пасля заканчэння капіявання
• KillWatcher 1.52
Манітор сеткавых злучэнняў, выняты з NetView, які працуе аўтаномна, з захаваннем поўнай функцыянальнасці ўбудаванага ў NetView, за выключэннем падтрымкі ўбудоў + пінгер абраных кампутараў. І калі NetView - гэта ўніверсальная прылада для працы з вялікімі і сярэднімі сеткамі, то KillWatcher - надзвычай зручны для невялікіх сетак (<20 машын)
• K-ML 3.51.378
Бясплатная прылада, якая дазваляе кіраваць неабмежаванай колькасцю спісаў рассылання. K-ML можа аўтаматычна атрымліваць спісы падпісантаў непасрэдна з Вашай бачыны. У K-ML можна проста імпартаваць існыя спісы рассылання, а, таксама, экспартаваць Вашыя спісы рассылання ў дакумент у фармаце HTML і загрузіць яго на Вашую бачыну адною пстрычкаю мышы! Акрамя таго, K-ML можна выкарыстоўваць і як паштовы кліент.
• LanSpy 2.0
Сканар бяспекі сеткі. Калі вам цікава даведацца, хто працуе на падаленым кампутары, якая на падаленым кампутары ўсталяваная АС, ці проста вам цікава, калі гэты кампутар быў уключаны, то вам спатрэбіцца праграма LanSpy
• LanTalk XP 2.7.1.0
Гэта сеціўны пэйджар. LanTalk дазволіць абменьвацца паведамленнямі ў рэжыме рэальнага часу з любым чалавекам у сетцы, пакуль у яго запушчаны LanTalk. Прынцып працы LanTalk такі ж, як і ў ICQ, толькі LanTalk быў адмыслова распрацаваны для лакальных сетак
• LanWhoIs 1.0.1
Збор інфармацыі пра IP-адрас ці дамен ў сетцы Інтэрнэт. LanWhoIs дазваляе даведацца: кім, дзе і калі зарэгістраваны той ці іншы дамен ці сайт, а таксама хто яго абслугоўвае
• Maxthon 1.5.9
Папулярны шматфункцыянальны сеціўны аглядальнік, пабудаваны на ядры Internet Explorer, дадае мноства карысных магчымасцяў - ад аўтазачынення ўсплывальных рэкламных вокнаў і кіравання аглядальнікам з дапамогай рухаў мышы, да змены інтэрфейсу з дапамогай скінаў.
• Miranda 0.4.0.3
Iнтэрнэт-пэйджар для ICQ, AIM, MSN, Jabber, Yahoo, Gadu-Gadu, Tlen, Netsend і іншых пратаколаў. Гэта адна з самых маленькіх, хуткіх і простых праграм у сваім класе
• mIRC 6.2
Вядомы кліент для Інтэрнэт-чату
• Mozilla 1.7.12
Інтэрнэт-аглядальнік сусветнага класу, распрацаваны для падтрымкі адкрытых стандартаў Інтэрнэту на разнастайных платформах, такіх як Linux, Mac OS X, OS/2, Solaris, Windows і іншых. Мазіла хутка загружае старонкі Сеціва, і правільна іх адлюстроўвае. Дадаткова ён падтрымлівае вядомыя ўбудовы, такія як Java, Flash, Acrobat, Windows Media Player, Quicktime і RealPlayer. Пераклад выраблены праектам
"Беларускае Змесцаванне Мазіла"
• Mozilla Firefox 3.x
Вельмі хуткі сеціўны аглядальнік, які не толькі хутка загружае вэб-старонкі, але і выконвае пошук у закладках і Гісторыі. Зроблены Firefox на аснове рухавічка Mozilla і дазваляе праглядаць усе вэб-старонкі ў адным шматукладкавым акне, а таксама валодае мноствам іншых карысных налад, у тым ліку здольнасцю падлучаць шматлікія плагіны (а іх выпушчана вялікае мноства).
Інструкцыя па ўсталёўцы знаходзіцца
тут.
Іншы пераклад праграмы можна знайсці тут:
Firefox, Thunderbird, Sunbird па-беларуску
• Net Transport 1.85
Хуткі і моцны мэнэджар cпамповак файлаў. Падтрымліваюцца наступныя пратаколы: HTTP, HTTPS, FTP, MMS, RTSP, PNM. Ёсць магчымасць дапампоўкі, шмат струменяў пры cпампоўцы, падтрымка проксей, абмежаванне хуткасці, убудаваны FTP-браўзэр і г.д. Знешне і ўнутрана падобны на FlashGet, але бясплатны!
• NetLook 2.3
Прылада для сканавання кампутараў ў лакальнай сетцы, навігацыі па іх агульных рэсурсах (SMB, FTP), і абмену сеткавымі паведамленнямі
• Offline Explorer Pro 5.x
Адна з самых магутных праграмаў, якія дазваляюць cпампоўваць вэб-сайты на цвёрды дыск для іх наступнага офф-лайн прагляду
• Opera One 112.0.5197.30 - выдатны софт!
Найновая версія браўзара Opera для Windows мае ШІ ў браўзары, выспы ўкладак, плыўную анімацыю і зручны модульны дызайн, што робіць Opera самым перадавым браўзарам на сённяшні дзень.
Беларускі пераклад трэба ўсталёўваць асобна з архіву па спасылцы.
• Outpost Firewall 2.1
Пры бурным росце хакерскіх атак і выпадкаў выкрадання дадзеных у сетцы Інтэрнэт Ваш кампутар патрабуе пастаянную ахову. Outpost Firewall Pro - персанальны брандмаўэр, які з'яўляецца агульнапрызнаным лідарам у сваім класе. Outpost возьме на сябе ўсе клопаты пра Вашу бяспеку
• phpBB 2.0.10
Папулярны рухавік для стварэння форумаў. Напісаны на PHP. Вось
гэта - пераклад шаблону па-змаўчанню да гэтага форума. А ніжэй - пераклад самога рухавіка.
• Pidgin 2.5.1
Модульны кліент імгненнага абмену паведамленнямі. Падтрымлівае найболей папулярныя пратаколы. Распаўсюджваецца на ўмовах GNU GPL. Можа аб'ядноўваць некалькі кантактаў у адзін. З'яўляецца кросплатформенным праграмным забеспячэннем. У ўсталявальнік ўключана беларуская лацінка.
У тэчцы праграмы/locale/ стварыць тэчку /be/LC_MESSAGES/ і туды скапіяваць файл pidgin.mo
Стварыць пераменную асяродзьдзя PIDGINLANG=be
(Start -> Control Panel -> System -> Advanced -> Environment variables)
• Pigeon 1.2.0.38
ICQ-кліент для КПК на базе PocketPC 2003, Windows Mobile, WindowsCE.
Для беларусіфікацыі - замяніць ехе-файл на перакладзены.
• Prelude 0.5.5
Мабільны Інтэрнэт-пэйджар для КПК Windows Mobile 2003-2005. Падтрымлівае толькі ICQ-пратакол, паказвае рускамоўныя кантакты, прымае рускія паведамленні з афлайну. Бясплатны
• Proxomitron 4.5j - выдатны софт!
Праграма для паскарэння працы з Інтэрнэтам і памяншэння ўваходнага трафіку. Proxomitron, з дапамогай адмысловых фільтраў, дазваляе выдаляць з вэб-старонак практычна ўсю лішнюю, на Ваш погляд, інфармацыю - любую рэкламу і непатрэбную графіку, Java-скрыпты і аплеты, фоны і дынамічны код, табліцы, фрэймы і г.д., а таксама вырабляць шмат чаго яшчэ. Напрыклад - поўнасцю змяніць часта наведваныя старонкі ў адпаведнасці з Вашым асабістым густам. Не падабаецца спалучэнне колераў, шрыфтоў і фонаў - наладзьце свае ўласныя...
Працуе без інсталяцыі з любым браўзэрам - проста разархівуйце файлы ў абраную тэчку
• QIP 2010
Інтэрнэт-пэйджар - бясплатны кліент з закрытым выточным кодам, прызначаны для перадачы імгненных паведамленняў праз агульнадаступныя серверы. QIP 2010 падтрымвае XMPP (Jabber), Gtalk (Jabber), Укантакце, LiveJournal (Jabber), Mail.Ru Agent, IRC (патрабуе дадатковы модуль) і XIMSS (SIP), Twitter, Facebook, OSCAR. QIP 2010 працуе на ўсіх сістэмах сям'і Microsoft Windows NT ад Windows 2000 і вышэй.
• ReGet 3.3
Папулярны мэнэджар загрузак. Пералічваць усе яго магчымасці няма сэнсу - праграма мае практычна ўсе функцыі, неабходныя для хуткай і зручнай загрузкі файлаў (шматструменевая загрузка, убудаваны ftp-кліент, убудаваная сістэма пошуку файлаў, іх антывірусная праверка, планіроўнік заданняў, аўтадазвон, дапампоўка файлаў і г.д. і да т.п.)
• RnQ 1056
Маленькі і хуткі Інтэрнэт-пэйджар, які з'яўляецца альтэрнатывай груваздкаму і непаваротліваму стандартнаму кліенту ICQ
• Safari 5.0.x
Сеціўны аглядальнік (браўзар).
• SAPID CMF
Каркас для хуткага стварэння сістэм кіравання дадзенымі генерацыі Web 2.0
• SeaMonkey 1.1
Альтэрнатыва пакету камунікацыйных праграм Mozilla Suite, дакладней, яго далейшае развіццё. Складаецца з вэб-браўзэра, HTML-рэдактара, ньюс-рыдэра, паштовай праграмы і IRC-кліента.
Інструкцыя па ўсталёўцы знаходзіцца
тут.
Іншы пераклад праграмы можна знайсці тут:
Firefox, Thunderbird, Sunbird па-беларуску
• Semagic 1.5.9.7
Папулярны кліент для працы з сэрвісам анлайн-дзённікаў LiveJournal
• Skype 8.125.0.201 - выдатны софт!
Бясплатная праграма для зносін розных тыпаў: телефонныя і відэагутаркі, тэкставыя паведамленні, з абанентамі па ўсім свеце праз Інтэрнэт. Вы можаце працаваць і за проксі-серверам. Добрая якасць гуку.
Бясплатныя паслугі: неабмежаваныя тэлефонныя і відэа гутаркі, тэкставыя
чаты з абанентамі Skype (свабодная рэгістрацыя пад унікальным Skype-імем
на афіцыйным сайце), а таксама телефонныя і відэаканферэнцыі і гуртавыя
чаты. Платныя паслугі: выклікі на рэальныя тэлефонныя нумары з кожнай краіны, SMS, а таксама адмысловыя паслугі: галасавая пошта-аўтаадказнік, пераадрасаванне выклікаў, уласны анлайнавы нумар, які выглядае як звычайны тэлефонны, і інш.
• SP Dialer 1.40
Шматфункцыянальная праграма дазвону да Інтэрнэт-правайдэра з функцыямі сінхранізацыі часу і проксі-сервера (сумеснага доступу да аднаго Інтэрнэт-злучэння)
• SP TimeSync 2.3
Праграма, прызначаная для сінхранізацыі гадзінніка кампутара з любымі атамнымі гадзіннікамі (серверамі дакладнага часу) у Інтэрнэт. Для гэтых мэт выкарыстоўваецца высокадакладны сеткавы пратакол часу (NTP), які дазваляе дасягнуць дакладнасці сінхранізацыі да некалькіх мілісекунд у залежнасці ад характарыстык крыніцы часу і затрымак распаўсюджання сігналу па сетцы
• Sylpheed 2.x
Паштовы кліент, створаны японскім праграмістам Хіраюкі Ямамота (Hiroyuki Yamamoto).
Асаблівасці: сціплы класічны інтэрфейс, хуткасць працы, прадуманая арганізацыя канфігурацыі. Таксама можна адзначыць развітыя магчымасці фільтравання, падтрымку спам-фільтраў, і гнуткае кіраванне з дапамогай вонкавых камандаў.
Беларускі пераклад прыкладзены да ўсталявальніка.
Старонка з апісаннем неабходных настроек
тут
• TcpView 1.0
Праграмма для адсочвання адкрытых TCP-партоў на лакальным кампутары. Зручная, напрыклад, для адлову траянаў
• TeamSpeak 2.0.32.60
Праграма для вядзення гутаркі па лакальнай сетцы ці праз Інтэрнэт. Праграма складаецца з сервернай і кліенцкай частак. Перакаладзеная на беларускую мову кліенцкая частка
• The Bat! 11.2.x - выдатны софт!
Адна з найлепшых і вядомых паштовых праграмаў. Просты дызайн, магутныя магчымасці, падтрымка ўсходнеславянскіх кадыровак,...
Каб усталяваць беларускую мову, распакуйце моўныя файлы ў тэчку LngPack праграмы, замяняючы старыя файлы.
Акрамя беларускага, у моўны файл дададзеныя таксама рускі і ангельскі інтэрфейсы.
• Thunderbird (Гром-птушка) 2.x
Паштовы кліент, вылучаны з праекту Mozilla suite. Мае ўбудаваную засцярогу ад спаму, ёсць падтрымка SSL, фільтры, разнаколерны шматузроўневы квотынг, падтрымка structured words, скіны, наладжвальныя тулбары, праверка правапісу. Акрамя гэтага, падтрымліваецца пашырэнне магчымасцяў праграмы ўбудовамі, у тым ліку падтрымка шыфраванай перапіскі.
Спасылка на старонку з перакладам - ніжэй.
• TrafficCompressor 2.0.0.403
Праграма для сціску Інтэрнэт-трафіку: вэб-старонак, e-mail, Usenet, ICQ, IRC-паведамленняў, трафік некаторых анлайн-гульняў і да т.п. Дзякуючы сціску ваш сеціўны трафік можа быць значна паменшаны. Памяншэнне трафіку можа дасягаць 40% - 60% ад вашага агульнага трафіку, калі вы выкарыстоўваеце Сеціва галоўным чынам для прагляду сайтаў і абмену паведамленнямі
• TYPSoft FTP Server
Невялікі бясплатны FTP-сервер, з усімі неабходнымі функцыямі
• USDownloader 1.3.4.61
Universal Share Downloader - праграма для зручнай пампоўкі файлаў з бясплатных файлавых сэрвісаў. Калі гэтую праграму не знойдзеце на старонцы аўтара - гляньце
тут.
• uTorrent 3.x - выдатны софт!
Кампактны BitTorrent-кліент з падтрымкай адначасовай загрузкі адразу некалькіх файлаў, наладжвальнай паласой прапускання, хуткім узнаўленнем перапыненай загрузкі і невялікім выкарыстаннем памяці.
Для атрымання беларускамоўнага інтэрфейсу загрузіце Language Pack са старонкі праграмы
• VoipDiscount 1.0
Праграма для IP-тэлефаніі, аналог Skype. Бясплатныя тэлефанаванні з кампутара на кампутар і на звычайныя тэлефоны ў некаторыя краіны. Аператар VoipDiscount уваходзіць у групу аператараў IP-тэлефаніі Betamax, якая складаецца з internetcalls.com, freecall.com, netappel.com, poivy.com, sipdiscount.com, sparvoip.com, voipbuster.com, voipcheap.com, voipdiscount.com, voipstunt.com, webcalldirect.com
• Vypress Chat 2.1
Шматфункцыянальны чат для лакальнага сеціва з прадуманым і вельмі зручным інтэрфейсам
• Wiki Reader 1.2
Палягчае загрузку і чытанне артыкулаў з WikiPedia
• WinSCP 4.2.x
Бясплатны графічны кліент SFTP для Windows з адкрытым зыходным кодам. Ён таксама падтрымлівае састарэлы пратакол SCP. Прызначаны для бяспечнага капіявання файлаў паміж кампутарам і серверамі, якія падтрымліваюць гэтыя пратаколы.
Каб усталяваць беларускую мову распакуйце архіў у тую ж тэчку, куды ўсталяваны WinSCP. Запусьціце праграму і на закладцы "Мова" абярыце беларускую.
• Wise Plugin Manager 1.27
Невялікая праґрама для кіраваньня ўбудовамі, прыладапаліцамі й дадаткамі вэб-азіральнікаў. Дазваляе адключаць, выдаляць, праглядаць рэйтынґі й водгукі дадаткаў, а таксама галасаваць і камэнтаваць іх.
• Wise Video Downloader 2.21
Невялікая праґрама для спампоўкі відэакантэнту з папулярнага сэрвіса YouTube. Інтэрфэйс праґрамы вельмі просты, для запампоўкі відэа карыстачу трэба толькі скапіяваць і ўставіць спасылку з YouTube у прыкладаньне. Акрамя таго, у праґраму ўбудаваны пошук відэа па назьве файла ці вызначанай тэме.
Асноўныя магчымасці: Спампоўваньне з YouTube відэа высокай якасьці. Пошук неабходнага відэа без выкарыстаньня азіральнкіа Сеціва. Зразумелы інтэрфэйс. Магчымасьць вызначыць хуткасны рэжым спампоўваньня. Магчымасьць спампоўкі праз пасярэднік.
• Wordpress 2.6.x
Адна з самых папулярных бясплатных сістэм вэб-публікацый, арыентаваная на стварэнне блогаў