• ABBYY FineReader 12 - выдатны софт!
Не, нажаль я не магу прапанаваць Вам пераклад гэтай праграмы на мову. Аднак, з дапамогай Файнрыдэра Вы лёгка можаце сканаваць і распазнаваць беларускамоўныя тэксты. Як у праграме для Windows, гэтак і праз сайт FineReader Online.
• Advanced Archive Password Recovery 3.01
Праграма для аднаўлення забытых пароляў да архіваў ZIP (PKZIP, WinZIP), ARJ/WinARJ, RAR/WinRAR і ACE/WinACE. Праграма аб'ядноўвае ў сабе ўсе магчымасці Advanced ZIP Password Recovery, Advanced ARJ Password Recovery, Advanced ACE Password Recovery і Advanced RAR Password Recovery. Акрамя гэтых магчымасцяў у ARCHPR магчыма гарантаванае аднаўленне змесціва WinZIP архіваў, калі яны ўтрымоўваюць больш пяці файлаў
• Advanced PDF Password Recovery 1.60
Праграма, якая дапаможа зняць абмежаванні з PDF-файлаў, абароненых owner-паролем. Пры ўсталёўцы гэтага пароля магчыма забараніць друкаванне файла, яго змяненне, вылучэнне і капіяванне тэксту ў Clipboard. Усе гэтыя абмежаванні можна зняць з дапамогай APDFPR, нават не ведаючы owner-пароля
• AkelPad 3
Бясплатны тэкставы рэдактар, створаны каб быць маленькім і хуткім
• AngelWriter 3.1 Build 380
Дармовы тэкставы рэдактар, які дазваляе ствараць дакументы, што змяшчаюць фарматаваны тэкст, графіку і табліцы. Акрамя таго, Angel Writer - гэта шырокія магчымасці рэдагавання тэксту і афармленні дакументаў у розных фарматах (TXT, RTF, HTML).
• Armor Tools 7.3
Набор прылад, які забяспечвае засцярогу вашай сакрэтнай інфармацыі на кампутары. Armor Tools дазволіць вам працаваць на кампутары не пакідаючы слядоў сваёй дзейнасці, выдаляць сакрэтныя дакументы і файлы без магчымасці наступнага ўзнаўлення, і ўтрымоўвае набор дадатковых налад, якія ўплываюць на бяспеку і прадукцыйнасць сістэмы
• Ashampoo Burning Studio 11
Дармавая версія праграмы для запісвання CD, DVD і Blu-ray кружэлкаў. У архіве знаходзяцца беларускія моўныя файлы. Трэба выняць гэтыя файлы ў тэчку з моўнымі файламі Ashampoo, па змаўчанні:
C:\Program Files\Ashampoo\Ashampoo Burning Studio 6 FREE\Languages.
Таксама гэтыя файлы сумяшчальныя з 8-ю камерцыйнаю версіяю праграмы. У камерцыйныя 9 і 10 версіі беларускія моўныя файлы ўбудаваны.
• Ashampoo Gadge It 1.0
Ashampoo Gadge It дазволіць Вам ствараць індывідуальныя настольныя прыкладанні (гаджэты) і меню аглядальніка нават для Windows XP. З гаджэтам вы атрымваеце просты і хуткі доступ да, прыкладам, тэчкі з абраным відэа і часта наведванымі вэб-сайтамі, ці Вы зможаце адправіць электронны ліст проста з працоўнага стала. Кнопкі ў гаджэтах могуць быць злучаны з некалькімі функцыямі.
• Ashampoo MyAutoplay Menu 1.x
Камэрцыйная праграма для стварэньня самаадчынянага мэню для CD- й DVD-кружэлкаў, флеш-дыскаў, якія ўтрымоўваюць рознае зьмесьціва.
Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
• ATNotes 9.2
Адная з лепшых праграмаў у стылі "клейкія занатоўкі". Пры параўнальна невялікім памеры мае мноства функцыяў. Занатоўкі можна хутка ствараць, размяшчаць у любым месцу экрана, змяняць усе налады шрыфту і знешняга выгляду, можна задаваць час, калі яны павінны выскачыць на экране, можна раздрукоўваць і г.д. і да т.п. Не патрабавальная да рэсурсаў.
• Atomic Alarm Clock 5.0
Адмоўцеся ад непатрэбнага стандартнага гадзінніка ў карысць інфарматыўнага і шматфункцыянальнага.
У Вас - больш за 130 тэм на любы густ. Цалкам наладжвальны выгляд дазволіць бачыць бягучую дату, секунды, дзень тыдня, нумар тыдня, час у іншых гадзінных паясах, працягласць працы ПК і шмат чаго іншага
• AutoCAD 2008
Дзвюх- і трохмерная сістэмы аўтаматызаванага праектавання і краслення
• Autodesk Architectural Desktop 3
Папулярная праграма на базе AutoCAD 2000i для архітэктараў, канструктараў і т.п. Мае шырокія магчымасьці для праектаваньня будынкаў у аб'ёме пры дапамозе так званых інтэлектуальных аб'ектаў. Зьбеларушаныя файлы мэню з пашырэньнем MNS трэба перапісаць у тэчку SUPPORT раней усталяванае праграмы.
• Bred 2.1.8
Невялічкі тэкставы рэдактар - замена стандартнаму Нататніку Вакенцаў
• BUtil 3.1.4
Прылада рэзервовага капіявання: стварае рэзервовыя копіі вашых файлаў і тэчак, засцерагае (AES-256) копіі файлаў з вашай персанальнай інфармацыяй.
• Calc 5.1.2600
Стандартны калькулятар Windows XP на беларускай мове.
• ChronoControl 3.1.3.232
ChronoControl дапамагае сачыць за рэжымам працы карыстальніка кампутара, і прымушае яго своечасова рабіць перапынкі, неабходныя для здароўя. Пры гэтым праграма карыстаецца найбольш радыкальным і эфектыўным метадам - на час перапынку яна блакуе манітор, клавіятуру і мыш.
Беларуская мова ўключана ў дыстрыбутыў.
• CityInfo 2.7
Лепшая, калі не сказаць адзіная, электронная мапа Менску (лета 2008 года). Зручная навігацыя, пошук па адрасу, знаходжанне праезду грамадскім і аўтамабільным транспартам, шматмоўны інтэрфейс.
Беларускі пераклад ёсць на сайце праграмы.
• Coolreader 2.50a
Выдатная праграма для чытання тэксту. Дзякуючы імітацыі кніжнай старонкі, абсалютна не напружвае вочы. Падтрымоўвае мноства фарматаў, а калі ёсць яшчэ і галасавы рухавік - можа чытаць і нават захоўваць у mp3.
• C-Organizer Pro 3.1
Стыльны і магутны мэнэджар асабістай і бізнэс-інфармацыі. Праграма мае просты і дружалюбны інтэрфейс, працаваць з ёй проста і эфектыўна. Арганайзер дапаможа планаваць Ваша асабістае і прафесійнае жыццё.
Гэта праграма складаецца з Планіроўніка, Адраснай кнігі, Мэнэджараў пароляў і закладак, Нататніка і Календара падзей. На сёння існуе пераклад праграмы на 21 мову свету, а для беларускай мовы - аж 2 варыянты перакладу!
• Create Install Free 4.6
Простая і зручная праграма для стварэння інсталяцыйных файлаў
• Desk Stickers 2.0
Стыкеры - невялікія самаклейныя паперкі, на якіх можна напісаць пароль, і зручна размясціць на маніторы.
Зараз штосьці падобнае можна развешваць прама на працоўным стале Вашага кампутара. Некалькі розных тыпаў афармлення дазваляюць надаць стыкерам прыемны выгляд, таму яны прыгожа будуць глядзецца практычна на любых працоўных сталах
• DocCommander 1.20.11
Праграма значна палегчыць вам жыццё падчас працы са стандартнымі вокнамі Адчыніць/Зачыніць. Пасля ўсталёўкі праграма замяняе гэтае акно пры звароце з любой праграмы. Маецца рэжым папярэдняга прагляду дакумента. Зручна рэалізаваная магчымасць хуткага доступу да тэчак з асобнага акна, або клікнуўшы мышшу на цэтліку праграмы, які ўбудоўваецца ў трэй.
• EDictionary 2.4
Праграма-перакладнік з рускай мовы на ангельскую і наадварот. Займае мала месца. Налічвае 76300 перакладаў.
• EZNotes 0.2.0313
Маленькі, зручненькі нататнічак, які выклікаецца на экран клавішай ScrollLock і зачыняецца сам, як толькі губляе фокус.
• Folder Cache 2.5
Утыліта, якая дадае ў дыялогавыя вокны Адчыніць/Захаваць тэчкі і файлы, якія нядаўна выкарыстоўваліся.
• FoxEditor 0.7.3
Універсальны і цалкам бясплатны тэкставы рэдактар для Windows XP. Падсвятленне сінтаксісу для асноўных фарматаў, падтрымка мноства кадыровак, убудаваны браўзэр, аўтазавяршэнне, падтрымка знешніх кампілятараў, зручны інтэрфейс і падтрымка тэм.
• Foxit Reader 3.0.2009.1301
Кампактная і хуткая праграма для прагляду і друку дакументаў фармату PDF, не патрабуе наяўнасці вялікага і таму павольнага Adobe Reader. Дазваляе вылучаць і капіяваць тэкст у буфер абмену, а таксама шукаць па тэксце.
• FreeCommander 2009.02
Бясплатная, лёгкая ў выкарыстанні альтэрнатыва стандартнаму правадыру Windows. Праграма дапаможа вам з паўсядзённай працай у Windows. Тут вы можаце знайсці ўсе неабходныя функцыі для кіравання вашымі дадзенымі. Вы можаце браць FreeCommander куды-заўгодна - проста скапіюйце ўсталявальную тэчку на CD, USB-флэшку або нават на дыскету - і можна працаваць з гэтай праграмай на іншым кампутары.
Беларуская мова ёсць у дыстрыбутыве праграмы.
• Freeraser 1.0.0.23
Праграма для надзейнага выдалення файлаў
• Free-SA 1.4.x
Аналізатар статыстыкі для файлаў справаздач, падобных на SARG
• Geany 0.14
Тэкставы рэдактар з базавымі функцыямі асяроддзя распрацоўкі, заснаваны на GTK2.
• Girder 3.3.10
Пылада прызначаная для кіравання кампутарам пры дапамозе ІЧ-пульта
• gscan2pdf 1.0
Графічная абалонка для стварэння шматстаронкавых PDF і DjVu са сканаў.
• ImgBurn 2.5
Дармавая праграма для запісвання кружэлкаў з вялікай колькасцю наладаў.
• Infra Recorder 0.42
Бясплатная праграма для запісу CD і DVD дыскаў.
• IObit Protected Folder 1.2.x
Перадавая и простая прылада засцяроги тэчак Windows. Мощны файл распакаваць и змясциць у тэчку Language праграмы. Звычайна гэта C:\Program Files (x86)\IObit\Protected Folder\Language.
• KeePass 1.18
Мэнэджар пароляў ды прыватных звестак. Адкрыты код, бясплатны, OSI сэртыфікат, малы памер, не патрабуе інсталяцыі (можна насіць у кішэні), імпарт-экспарт
• Keyboard Ninja 2.1
Невялічкая праграма, якая сочыць за тэкстам, уведзеным карыстачом з клавіятуры кампутара, і аўтаматычна пераключае раскладку клавіятуры, калі карыстач забыўся зрабіць гэта, і надрукаваў слова адной мовы ў раскладцы іншай мовы
• LibreOffice 3.6.x
LibreOffice - пакет офісных праграм для Windows і Linux, з'яўляецца адгалінаваннем ад праекта OpenOffice.org. Як і OpenOffice.org, LibreOffice пазіцыянуецца ў якасці альтэрнатывы пакету Microsoft Office. Склад пакета:
- праграма для працы з тэкставымі дакументамі і візуальны рэдактар HTML, аналог Microsoft Word
- праграма для працы з электроннымі табліцамі, аналог Microsoft Excel
- праграма для стварэння і рэдагавання вектарных графічных выяў
- праграма рыхтоўлі прэзентацый, аналог Microsoft PowerPoint
- сістэма кіравання базамі дадзеных - СКБД
- рэдактар матэматычных формул
- модуль запісу макракаманд (макрасаў).
- сродак паскарэння запуску праграмаў.
• Meta Trader 4.00 Build 220
MetaTrader - адна з найбольш распаўсюджаных у Рунэце і Байнэце інфармацыйна-гандлёвых сістэм - для гандлю на міжнародным валютным рынку FOREX. Можа выкарыстоўвацца як у дылінгавых цэнтрах, гэтак і ў падаленых кліентаў, якія гандлююць праз Інтэрнэт. MetaTrader дазваляе складаць угоды на рынку, выконваць якасны тэхнічны аналіз, і пры гэтым мае зручны, інтуітыўна зразумелы інтэрфейс. Акрамя гэтага важнай асаблівасцю праграмы з'яўляецца магчымасць распрацоўваць і праграмаваць уласныя гандлёвыя стратэгіі, якія можна лёгка і хутка пратэставаць на гістарычных дадзеных і выкарыстаць у рэале
• Microsoft Reader Desktop 2.1.1
Праграмма для чытання электронных кніжак у фармаце LIT. Патч для кірыліцы
тут
• Nomad.NET 2.2.0.537 beta
Файлавы мэнэджар для Windows.
• Notepad 5.1
Стандартны нататнік Windows XP на беларускай мове.
• OmegaT 1.7.x
Вольная сістэма аўтаматызаванага перакладу, якая падтрымлівае памяць перакладаў, напісана на мове праграмавання Java. Гэтая сістэма прызначана для прафесійных перакладнікаў. OmegaT не перакладае замест чалавека! (У адрозненне ад праграм, якія выконваюць «машынны пераклад», OmegaT толькі дапамагае перакладніку і спрашчае яго працу.)
• OpenOffice 3.x
Бясплатная альтэрнатыва пакету офісных прыкладанняў Microsoft Office. Утрымоўвае некалькі прыкладанняў, супастаўных па магчымасцях з аналагічнымі прыкладаннямі з пакета Microsoft Office: Writer – тэкставы працэсар; Calc – электронныя табліцы; Impress – стварэнне і прагляд мультымедыйных прэзентацый; Draw – рэдактар вектарнай графікі; Math – рэдактар матэматычных формул. Адна з вельмі станоўчых якасцяў - магчымасць працы ўсіх гэтых прыкладанняў з адпаведнымі дакументамі фарматаў MS Office
• Password Boss 2.24
Захавальнік пароляў са шматлікімі магчымасцямі. Прызначаны для бяспечнага захоўвання пароляў і любой іншай інфармацыі. Надзейнае шыфраванне, генератар пароляў, прыемны інтэрфейс, аўтаматычнае рэзервовае капіяванне - усё для вашай зручнасці і бяспекі
• Password Picker 0.4.4
Праграма для захоўвання розных пароляў у адной абалонцы. Зручная і не "цяжкая"
• PE Builder 3.1.10a
Праграма для стварэння загрузных кружэлак на базе аперацыйнай сістэмы Windows
• PeaZip 5.7.0
Вольны і бясплатны партатыўны архіватар і графічная абалонка для іншых архіватараў. Праграма напісаная на Free Pascal. PeaZip распаўсюджваецца для Microsoft Windows і GNU/Linux як ва ўсталявальных пакетах (усталёўка для Windows, DEB, RPM, TGZ), гэтак і ў партатыўных версіях, якія не робяць змены ў аперацыйнай сістэме. PeaZip падтрымлівае ўласны фармат архіваў Pea (з падтрымкай сціску, шматтомных архіваў, і гнуткай сістэмай шыфравання і кантролю цэласнасці), і іншыя фарматы.
Архіў утрымоўвае два моўных файла: на кірыліцы й на лацінцы. Для дакладнага адлюстраваньня беларускае лацінкі, трэба каб у якасьці сыстэмных шрыфтоў былі ўсталяваны шрыфты з падтрымкаю дыякрытычных знакаў.
Файлы перакладу скапіяваць у тэчку праграмы C:\Program Files\PeaZip\res\lang\
Linux: у тэчку /usr/bin/PeaZip/res/lang
Затым запусьціць PeaZip і перайсьці да Options - Localization - абраць патрэбны файл (By-Cr-3.2 ці By-Lt-3.2) - Адчыніць.
• Personal Passworder 3.82 - выдатны софт!
Персанальны мэнэджар пароляў. Праграма захоўвае Вашы паролі на рэсурсы ў Інэце, спісы рассылак, серыйныя нумары на праграмы і інш., можа згенераваць для Вас пароль зададзенай даўжыні, выкарыстоўваючы паказаныя літары.
• PINs 4.50.0.86
Бясплатны мэнэджар сакрэтнай інфармацыі, такой як пароляў да праграм і паштовых скрыняў, PIN-кодаў і да т.п.
• Punto Switcher 2.9 - выдатны софт!
У залежнасці ад набранага тэксту аўтаматычна пераключае раскладку клавіятуры з ангельскай на рускую мову і наадварот. Алгарытм распазнання рускіх і ангельскіх слоў працуе настолькі добра, што пра пераключальнік клавіятуры можна наогул забыць!
Акрамя асноўнай функцыі, праграма выконвае і іншыя - ад убудаванага дзённіка да магчымасці агучвання націску клавіш клавіятуры.
• Rainlendar 2.3
Просты каляндар, які адлюстроўвае на працоўным стале месяц з падсвятленнем бягучае даты, папярэджвае пра запланаваныя падзеі, даты, захоўвае вашы дадзеныя і г.д. Праграма сумяшчальная з фарматам iCalendar (што дазваляе імпартаваць і экспартаваць свае звесткі ў іншыя праграмы), падтрымлівае вокладкі (skins), празрыстасць. Для кіравання праграмаю магчыма заданне гарачых клавішаў. Падтрымліваюцца плагіны.
Беларускі пераклад ёсць на сайце вытворцы
• ReadManiac 2.6
Чытальнік кніжак для тэлефонаў з падтрымкай JavaME.
• RPad32 2.1
Маленькі тэкставы рэдактар, замена Notepad. Аўтаматычнае распазнанне кадоўкі тэксту: Win, DOS, КОИ8, фідошныя кадоўкі з заменай Н. Неабмежаваны памер файла
• Rumus 2.0
Гандлёва-аналітычная сістэма новага пакалення Rumus - праграма для тэхнічнага аналізу рынка Forex і складання пагадненняў на рынку Forex. З'яўляецца сучасным комплексным рашэннем для трэйдараў. Прысутнічае сістэма навучання для спробы гульні на фінансавым рынку
• SiMoCo - Siemens Mobile Control 2.2.7b
Праграма дае магчымасць кіраваць тэлефонамі Siemens x45 і навей з кампутара. Асноўныя функцыі:
- Захаванне, парадкаванне і адпраўка SMS
- сінхранізацыя з кампутарам, экспарт, бэкап і узнаўленне адраснай кнігі і SMS
- перадача файлаў паміж тэлефонам і кампутарам
- стварэнне і рэдагаванне мелодыяў і малюнкаў, і шмат іншага.
• STDU Viewer 1.6.375
Праграма для прагляду файлаў у фарматах .pdf, .djvu ды іншых.
Моўны файл утрымоўвае дзьве вэрсіі перакладу: на лацінцы й на кірыліцы. Каб усталяваць беларускую мову, треба скапіяваць моўны файл з архіва ў каталёг: C\Program Files\STDU Viewer\ і пацьвердзіць замену файла (зрабіце рэзэрвовую копію зыходнага файла, калі трэба).
УВАГА: Для дакладнага адлюстраваньня беларускай лацінкі неабходна, каб у якасьці сысэтмных былі ўсталяваны шрыфты з падтрымкай дыякрытычных сымбаляў.
• Success Pack 1.1.0
Паўнавартасны сучасны арганайзер, які мае 6 прылад: нататкі, расклад, кантакты, напамінкі, нататнік і мэнэджар інтэрнэт спасылак. Стыльна і прыгожа аформлены, інтуітыўна зразумелы і зручны ў выкарыстанні
• Sumatra PDF 0.8
Кампактная і хуткая праграма для прагляду файлаў фармату PDF, якая можа працаваць без усталявання
• TextEd 1.91 - выдатны софт!
Вельмі зручны і "лёгкі" рэдактар нефарматаванага тэксту. Выгодная замена Нататніку Windows
• Total Commander 10.52 - выдатны софт!
Выдатная, калі не сказаць найлепшая, абалонка (файл-мэнэджар) для Windows. Дзве панэлі са спісамі файлаў і тэчак, добра вядомыя з часоў Norton Commander, і сучасны Windows-інтэрфейс. Ніжэй - спасылка на пераклад у сучасным правапісе
• Total Commander 7.50 Powerpack
Іншая зборка папулярнага файлавага мэнэджара
• Total Commander 8.5 Лацінка
Пераклад Total Commander лацінкай.
• Total Commander Podarok Edition 7.0
Зборка Podarok Edition дапамагае ў працы сістэмнага адміністратара ці прасунутага карыстача - большасць неабходных у паўсядзённай працы праграм сабраныя ў адным пакеце
• UniRed 2.0
UniRed – тэкставы рэдактар з падтрымкай Unicode. Ён можа рэдагаваць тэксты ў наступных кадыроўках: UTF-8, 16-бітны Unicode, сістэмныя кадыроўкі Windows і DOS, і шмат іншых, наладжваных карыстальнікам. Ёсць праверка правапісу беларускай мовы, падсветка сінтаксісу для шматлікіх фарматаў файлаў, пошук-замена пры дапамозе "рэгулярных выразаў"
• UnRAR SP 1.0
Бясплатны распакоўнік архіваў RAR на Windows Mobile Smartphone
• V_Klay 3.1
Патчар, флэшар, рэдактар раскладкі клавіятуры для тэлефонаў Siemens
• VSOFS plugin v1.6.5
Плагін для Total Commander, які дае доступ да файлавай сістэмы тэлефонаў Siemens, у тым ліку да ўтоеных/сістэмных тэчак
• WinDjView 0.5
Хуткая і кампактная праграма для прагляду файлаў фармату DjVu пад Windows. Цалкам бясплатная і распаўсюджваецца па ліцэнзіі GNU GPL 2. Не патрабуе ўсталёўкі. Файл WinDjView-0.5-BY.dll трэба скапіяваць у тэчку праграмы.
• WinOrganizer 3.0
Магутны персанальны інфармацыйны мэнэджар, здольны дапамагчы ў арганізацыі і планаванні вашага дзелавога і асабістага жыцця. Гэта планіроўнік, нататнік і адрасная кніга, аб'яднаныя разам.
Электронны арганайзер увабраў у сябе ўсе магчымасці свайго папяровага сваяка. Яго інтуітыўны інтэрфейс аб'яднаў у навочнай і зручнай дрэвападобнай форме ўсе вашы нататкі, святы, памятныя даты, спісы задач, сустрэчы, спасылкі, кантакты, паролі і інш. Любыя дадзеныя можна засцерагчы паролем.
• Wise JetSearch 2.12
Дармавая прылада для хуткага й дакладнага пошуку файлаў і тэчкаў на кампутары.
• Wise Reminder 1.19
Праграма напамінання пра важныя заданні, падзеі і справы. Гэта ўтыліта дапаможа лёгка арганізаваць свой каляндар такім чынам, каб прадукцыйнасць і эфектыўнасць штодзённай дзейнасці была найвысокай, і ніводная падзея не была прапушчаная.
• wlxFont 0.08
Гэта ўбудова (lister plugin) да файл-мэнэджара Total Commander, якая дазваляе праглядаць файлы шрыфтоў у вакенцы хуткага прагляду. Ведае растэрныя, вектарныя, TrueType, калекцыі TrueType, OpenType і PostScript Type 1 шрыфты
• WordPad 1.0
Просты тэкставы рэдактар для КПК Windows Mobile
• Архіварыус 3000 - выдатны софт!
Поўнафункцыянальная праграма пошуку дакументаў і e-mail паведамленняў на кампутары, у лакальнай сетцы і на зменных дысках (CD, DVD). Пошук ідзе па ключавому слову, або з дапамогай мовы запытаў, падобнай на тую, што выкарыстоўваецца на пошукавых серверах Сеціва. У Архіварыўсе 3000 ёсць падтрымка марфалогіі беларускай мовы
• Генератар ідэй "Дэльта" 2.01
Аналітычны праграмны комплекс, створаны для ўсебаковага аналізу праблем у сферы бізнэсу, кіравання, вытворчасці і іншых галінах, дзе нават дасведчанаму адмыслоўцу складана хутка знайсці аптымальнае рашэнне. Праграма прызначаная для прафесійнай аналітычнай працы адмыслоўцаў, якія засвоілі метадалогію "Рэйтынг-аналіз"
• Мэнэджар па персаналу 2005
Цэнтр падтрымкі прыняцця рашэнняў - гэта працоўнае месца мэнэджара па персаналу, што аб'ядноўвае ўсе прылады і метадычныя матэрыялы, распрацаваныя кампаніяй "Інтэлектуальны Партнёр"
• Рэктар-3 3.9
Праграма складае расклад урокаў школы з улiкам СанПiН. Улiчвае змены, аб'яднанне i падзел класаў. Мiнiмiзуе колькасць "вокнаў". Плануе замены. Складае тарыфiкацыю, падлiчвае педагагiчны стаж i г.д. Зразумелая, эфектыўная праграма "Рэктар", выкарыстоўваецца ў школах Расеi, Беларусi, Казахстана, Украiны, Латвii, Лiтвы, Эстонii i Малдовы. Ёсць руская, беларуская, украiнская i лiтоўская версii