Прапаную ўсім наведвальнікам спампаваць бясплатны ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo.
Гэты слоўнік стаўся вынікам шматгадовай працы Валентыны Пашкевіч ды групы супрацоўнікаў Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у ЗША і Канадзе. Рэдакцыйная калегія: Зора Кіпель (старшыня рэдкалегіі да сакавіка 2003 г.), Янка Запруднік (старшыня рэдкалегіі ад красавіка 2003 г.). Сябры рэдкалегіі: Антон Адамовіч, Міхась Бахар, Томас Бэрд (рэдактар ангельскай часткі), Вера Запруднік, Вітаўт Кіпель, Алла Романо, Васіль Русак, Юрка Рапецкі, Зьміцер Саўка, Аляксандар Сільвановіч, Юрка Станкевіч, Джон Стэнлі, Антон Шукелаць, Сяргей Шупа, Алена Юрэвіч. Пад рэдакцыяй Сяргея Шупы. Менск, выдавец Зьміцер Колас © 2006.
Слоўнік зьмяшчае каля 30 тысячаў слоўнікавых артыкулаў. У адрозьненьне ад звыклай для беларускага карыстальніка расейскай слоўнікавай традыцыі, у ангельскай частцы слоўніка ўжыты не брытанскі, а амэрыканскі варыянт ангельскай мовы як больш пашыраны ў сьвеце. Гэта датычыць асаблівасьцяў правапісу, вымаўленьня, сэмантыкі словаў і фразэалёгіі. У беларускай частцы ўжываецца “тарашкевіца” ў сучаснай нармалізаванай форме, замацаванай у зборы правілаў “Беларускі клясычны правапіс” (Вільня-Менск, 2005).
|