Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Sid Meier's Civilization VI

Пераклады субтытраў да фільмаў на беларускую мову.
  Пералік субтытраў: 
• 2001: A Space Odyssey / 2001: Касьмічная адысэя
• Ali / Алі
• Artificial Intelligence / Штучны розум
• The animatrix / Аніматрыца (анімэ)
• Bedazzled / Аслеплены жаданнямі
• The Big Bang Theory / Тэорыя вялікага выбуху, сезон 1, серыі 1-10
• Commando / Камандас
• Con Air / Паветраная турма
• Dreams / Сны
• Eyes Wide Shut / З шырока заплюшчанымі вачыма
• Face/Off / Без твару
• Finding Nemo / У пошуках Немо (мультфільм)
• Gone in Sixty Seconds / Сагнаць за 60 секундаў
• Harry Potter and the Philosopher's Stone / Гары Потар і Філасофскі камень
• Harry Potter and the Chamber of Secrets / Гары Потар і Таемны пакой
• Harry Potter and the Prisoner of Azkaban / Гары Потар і вязень Азкабана
• Harry Potter and the Goblet of Fire / Гары Потар і Кубак Агню
• Harry Potter and the Order of the Phoenix / Гары Потар і ордэн Фенікса
• Harry Potter and the Half-Blood Prince / Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка
• Inland Empire / Унутраная імперыя
• The Last Samurai / Апошнi самурай
• Luxury comedy / Раскошная камедыя, сезон 1
• Memories / Успаміны (анімэ)
• Mr. Bean / Спадар Бін
• The Passion of the Christ / Мукі Хрыста
• Pink Floyd The Wall / Пінк Флойд: Сцяна
• Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl / Піраты Карыбскага мора: праклён чорнай жамчужыны
• Predator / Драпежнік
• Princess Mononoke / Mononoke Hime / Прынцэса Мананокэ (анімэ)
• The Running Man / Беглы чалавек
• Saving Private Ryan / Выратаванне шарагоўца Раяна
• Serendipity / Iнтуiцыя
• Seven Samurai / Shichinin no samurai / Сем самураеў
• Shingetsutan Tsukihime / Tsukihime, Lunar Legend / Аповесць пра Месяцову прынцэсу (анімэ)
• Slayers / Рубакі (анімэ)
• Snow Cake / Снежны пірог
• Taxi / Таксі
• The Terminator / Тэрмінатар
• Terminator 2: Judgment Day / Тэрмінатар 2: Судны дзень
• V for Vendetta / V азначае вендэта
• The Voices Of a Distant Star / Hoshi no koe / Галасы далёкай зоркі (анімэ)
• Кін-Дза-Дза
  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка
  Спасылкі
  па тэме: 
Беларускія субтытры

  Пра старонку: 

Тут змешчаныя субтытры да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў на беларускай мове.

Субтытры - гэта невялікія тэкставыя файлы спецыяльнага фармату. Каб выкарыстаць змешчаныя тут субтытры - знайдзіце адпаведны фільм (на CD, DVD, або загрузіце з Сеціва, напрыклад, з пірынгавай сеткі).

Ніякіх цяжкасцяў пры праглядзе фільма з беларускімі субтытрамі не павінна быць. Галоўнае, каб Вашы плэер падтрымліваў дадзены фармат субтытраў. Напрыклад:

На прыкладзе BSplayer'а я растлумачу, як карыстацца субтытрамі (ў іншых плэерах адрозненні невялікія, ці іх наогул няма, таму разабрацца ў асаблівасцях канрэтнага плэера будзе не складана).

Дык вось, загружаныя з нашага сайта субтытры распакоўваеце куды-небудзь на дыск, запускаеце плэер, адкрываеце файл відэа, а затым загружаеце файл субтытраў (Ctrl-L).

Пры першым выкарыстанні субтытраў можа запатрабавацца некаторая карэктыроўка (у версіі BSplayer 0.85, каб былі бачныя літары кірыліцы, а не абракадабра, неабходна змяніць шрыфт, які стаіць па змаўчанні). Абярыце шрыфт, памер - і карыстайцеся!

І напрыканцы: калі будзеце мець праблемы з несупадзеннем субтытраў і фільма па часу (субтытры ідуць раней ці пазней чым патрэбна) - зазірніце сюды.

А вось і спіс субтытраў. Спампоўвайце і карыстайцеся, калі ласка!

• 2001: A Space Odyssey / 2001: Касьмічная адысэя

Год выпуску: 1968.

Жанр: Навукова-фантастычная драма, прыгоды.

Рэжысёр: Стэнлі Кубрык (Stanley Kubrick).

У ролях: Кейр Дулеа (Keir Dullea), Гэры Локвуд (Gary Lockwood).

Сцэнар: Стэнлі Кубрык (Stanley Kubrick), Артур Кларк (Arthur C. Clarke).

2001: Касьмічная адысэя - спроба зазірнуць у будучыню, праваднік для пошукаў прызначэньня чалавецтва, пытаньне да вечнасьці. Гэтая асьляпляльная драма пра барацьбу чалавека і машыны атрымала ўзнагароду амерыканскай кінаакадэміі “Оскар” за лепшыя візуальныя эфэкты. Гэта неверагодны сплаў руху і музыкі. Гэта – адна зь лепшых прац рэжысэра Стэнлі Кубрыка (які напісаў сцэнар разам з Артурам Кларкам), якая будзе натхняць і зьдзіўляць яшчэ не адно пакаленьне.

Перад пачаткам падарожжа ў будучыню, кубрык наведвае нашых дагістарычных продкаў, потым пераскоквае праз тысячагоддзі ў каланізаваны космас, а, у канцы, закідвае астранаўта Боўмэна (Кейр Дулеа) у невядомы раён космаса, а можа нават - у вечнасьць. “Адчыні дзьверы модуля, Хэл”. Таямнічае, грандыёзнае падарожжа пачынаецца.

2001: A Space Odyssey / 2001: Касьмічная адысэя

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Ali / Алі

Год выпуску: 2001.

Краіна: ЗША.

Жанр: Драма, біяграфія, спорт.

Рэжысёр: Майкл Ман (Michael Mann).

Cлоган: «Ты ўпэўнены, што ўсё пра яго ведаеш!..»

У галоўных ролях: Уіл Сміт (Will Smith), Джэймі Фокс (Jamie Foxx), Джон Войт (Jon Voight).

Непераможны баксёр Мухамед Алі з'яўляецца вялікім героем Амерыкі, кумірам усяго свету, і ў той жа час, адной з самых недаацэненых персонаў XX стагоддзя. Змагаючыся за грамадзянскія правы ў роднай краіне ў складаныя, бурныя гады, калі гучныя палітычныя і сацыяльныя падзеі карэнным чынам змянялі светапогляды людзей, Алі абараняў прыгнечаных і даваў людзям новую надзею. Гісторыя зрабіла яго жывой легендай, і зараз наўрад ці знойдзецца на планеце хоць адзін чалавек, які не чуў слыннае імя Алі.

Ali / Алі

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Artificial Intelligence / Штучны розум

Год выпуску: 2001.

Жанр: Навукова-фантастычная драма.

Рэжысёр: Стывен Спілберг (Steven Spielberg).

У ролях: Хэйлі Джоэл Осмэнт (Halye Joel Osment), Джуд Лоў (Jude Law).

Фільм Штучны розум перанясе вас у сьвет неверагодных тэхналёгій і прыгод, існы за межамі чалавечага ўяўленьня. Часопіс New York Observer назваў гэтую выдатную карціну "шэдэўрам", а ў папулярным выданьні Rolling Stone было адзначана: "бэздакорная праца сапраўднага рэжысэра".

У сьвеце будучыні, які вызваліўся з-пад кантролю глабальнага пацяпленьня і пужаючых дасягненьняў навукі, смяротныя жывуць побач з дзіўнымі і складанымі робатамі. Але калі ўнікальны прататып робата-дзіцяці па імі Дэвід (Хэйлі Джоэл Осмэнт) праграмуецца на праяву бескарыслівай любові, чальцы яго чалавечай сям'і аказваюцца негатовымі да наступстваў такога эксперыменту. З дапамогай робата-жыгала (Джуд Лоў), Дэвід пускаецца на пошукі разгадкі свайго ўласнага паходжаньня. Гэты фільм "напоўнены візуальнымі цудамі і дзіўнымі спэцэфектамі…" (Роджэр Эбэрт, Ebert&Roeper). Штучны розум – сапраўдная імпрэза кінэматографа!

Artificial Intelligence / Штучны розум

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• The animatrix / Аніматрыца (анімэ)

Год выпуску: 2003.

Рэжысёр: Махіра Маеда (Mahiro Maeda).

Ад стваральнікаў трылогіі "Матрыца"!

Дзевяць узрушаючых анімацыйных стужак, што пагрузяць Вас у неверагодны свет "Матрыцы".

Сардэчна запрашаем у "Аніматрыцу" - візуальную феерыю дзівоснай кампутарнай графікі і японскага "анімэ"! Вы убачыце дзевяць дзіўных карцін ад слынных майстроў "анімэ". Вас чакае прыквел "Матрыцы", дзе Вы пазнаеце перадгісторыю ўзнікнення новага ілюзорнага свету, апынецеся ў апошніх гарадах роду чалавечага, а таксама станеце сведкамі глабальнай вайны людзей з машынамі, вайны, якая скончылася пагібеллю цывілізацыі. Нацешыцеся "Апошнім палётам Асірыса", які стаў асновай блокбастара "Матрыца: Перазагрузка" і відэагульні "Увайдзі ў Матрыцу". Падлучайцеся!

The animatrix / Аніматрыца (анімэ)

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Bedazzled / Аслеплены жаданнямі

Жанр: камедыя.

Рэжысёр: Харолд Рэміс (Harold Ramis).

У ролях: Брэндан Фрэйзер (Brendan Fraser), Элізабэт Хэрлі (Elizabeth Hurley), Фрэнсіс О'Конар (Frances O'Connor), Арланда Джоўнс (Orlando Jones),…

Рымейк па аднайменнай карціне 1967 года па сцэнарыю Пітара Кука і сюжэту Пітара Кука і Дадлі Мура. На гэты раз ахвярай д'ябла ў вобразе прыгожай жанчыны стае персанаж Брэндана Фрэйзера, Эліат, закаханы ў Элісан Гарднер, з якой ён разам чатыры гады працуе ў адной кампаніі. Як заведзена, усе героі Брэндана трохі тупаватыя, але вельмі абаяльныя, але ў гэтай камедыі яму і з гэтым не пашанцавала - народ ад яго проста шарахаецца. Так Эліат паверыў, што красуня - д'ябал, толькі ўбачыўшы яе ў праўдзівым д'ябалскім абліччы. Даведаўшысяы, што па адному з яго сямі жаданняў Элісан можа закахацца ў яго, ён адразу адкідае ў бок аб'ёмісты кантракт і згаджаецца прадаць сваю душу. Ён просіць, каб Элісан выйшла за яго замуж, а сам ён быў багатым і ўплывовым… Як ён выйдзе са мноства камічных сітуацый і што будзе з несмяротнай душой Эліата, Вы ўбачыце самыя. Камедыя асучасненая і паглядзець яе вельмі нават можна.

Bedazzled / Аслеплены жаданнямі

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• The Big Bang Theory / Тэорыя вялікага выбуху, сезон 1, серыі 1-10

Жанр: камедыя.

Рэжысёры: Марк Сэндроўскі (Mark Cendrowski).

У ролях: Джонни Галэки (Johnny Galecki), Джим Парсонс (Jim Parsons), Кейли Куоко (Kaley Cuoco),…

Два бліскучых фізікі, Леанард і Шэлдан, «вялікія розумы», якія разумеюць, як «працуе Сусвет». Але іх геніяльнасць ані не дапамагае ім мець зносіны з людзьмі, асабліва з кабетамі. Усё пачынае змяняцца, калі побач з імі пасяляецца красуня Пені.

Калі Леанард і Шэлдан сустракаюць Пені, Леанард адразу ж пачынае цікавіцца ёю. Ён бачыць у зносінах з Пені велізарную перспектыву…, аж да кахання, аднак Шэлдан разумее, што марам яго сябра не наканавана спраўдзіцца.

Варта таксама адзначыць колькі дзіўных сяброў гэтых фізікаў: Волавец, якому падабаецца ўжываць выразы на розных мовах, і Раджэш Кутрапалі, у якога аднімаецца мова пры кабетах.

The Big Bang Theory / Тэорыя вялікага выбуху, сезон 1, серыі 1-10

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Commando / Камандас

Год выпуску: 1985.

Краіна: ЗША.

Жанр: баявік.

Рэжысёр: Марк Л. Лестар (Mark L. Lester).

Cлоган: «Somewhere... somehow... someone's going to pay!».

У галоўных ролях: Арнольд Шварцэнэгер (Arnold Schwarzenegger), Рэй Дон Чон (Rae Dawn Chong), Дэн Хедайя (Dan Hedaya), Вэрнан Уэлс (Vernon Wells).

Па загадзе помслівага паўднёваамерыканскага дыктатара выкрадаюць адзінаццацігадовую дачку былога "камандас" Джона Мэтрыкса (Арнольд Шварцэнэгер). Няўцешны бацька, не спадзяючыся на родныя праваахоўныя органы, сам далучаецца да смяротнай сутычкі з бандытамі.

Мардабой, пагоні, страляніна, уласцівыя жанру, а таксама высакароднасць і сентыментальнасць, уласцівыя сюжэту пра выратаванне бацькам дачкі... Паказаўшы сябе выдатным героем баявікоў, Арнольд Шварцэнэгер амаль усе трукі рабіў сам: скакаў праз вокны, выконваў усе сцэны рукапашных сутычак і нават асабіста вісеў на шасі самалёта, калі той ляцеў з хуткасцю 65 міляў у гадзіну. Кошт? Выбітае плячо і некалькі швоў на руцэ і локці. Мноства ўзрушальных трукаў і перастрэлак...

Commando / Камандас

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Con Air / Паветраная турма

Год выпуску: 1997.

Краіна: ЗША.

Жанр: баявік.

Рэжысёр: Сайман Уэст (Simon West).

Cлоган: «Яны былі смяротна небяспечныя на зямлі. Зараз у іх з'явіліся крылы».

У галоўных ролях: Нікалас Кэйдж, Джон К'юсак, Моніка Потэр.

Рэйнджар Кэмеран Пол (Кэйдж), які вярнуўся з вайны ў "Заліве", скарыстаўся вайсковымі навыкамі ў мірным жыцці, абараняючы жыццё і гонар сваёй цяжарнай жонкі, за што суд вынес яму прысуд ад 7 да 10 гадоў турэмнага зняволення.

Пакуль ідуць тытры, мы даведваемся, як Пол трэніраваў розум і цела, перапісваўся з жонкай і дачкой, якая ўжо пайшла ў школу, але так і не бачыла бацькі, а па заканчэнні тытраў яго ўжо вызваляюць датэрмінова за ўзорныя паводзіны. На волю ён павінен вярнуцца самалётам, на якім таксама перавозяць самых небяспечных злачынцаў у турму адмыслова строгага рэжыму. Падчас лёту хеўра злачынцаў на чале з Сайрусам Грысанам (Малкавіч)

пачынае бунт, каб збегчы з-пад варты.

І гэта ім амаль атрымалася, але тут пачынае дзейнічаць Кэмеран Пол.

Con Air / Паветраная турма

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Dreams / Сны

Год выпуску: 1990.

Краіна: Японія.

Жанр: фэнтэзі.

Рэжысёр: Акіра Курасава (Akira Kurosawa).

Пераклад: rv-blr.com

Восем навэл, злучаных толькі тым, што яны з'яўляюцца «снамі» рэжысёра. Сярод іх аповяд пра тое, як малады Курасава трапляе ў карціну Вінцэнта Ван Гога і сустракаецца там з самім аўтарам. Таксама аповяды пра ахвяр Другой сусветнай і пра апакаліптычныя карціны ядзернай войнаў. У адной з навэл, якая апавядае пра лісінае вяселле, хатка, на фоне якога стаіць герой — маленькі хлопчык, з'яўляецца ўспамінам Курасавы пра хату, у якім ён жыў у дзяцінстве. Увесь фільм шмат у чым аўтабіяграфічны.

Dreams / Сны

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Eyes Wide Shut / З шырока заплюшчанымі вачыма

Год выпуску: 1999.

Жанр: трылер / драма.

Рэжысёр: Стэнлі Кубрык (John Woo).

У ролях: Ніколь Кідман (Nicole Kidman), Том Круз (Tom Cruise), Сідні Полак (Sydney Pollack)…

Біл і Эліс - пара, што стварае ўражанне шчаслівых людзей, якія жывуць спакойным жыццём у поўным дастатку. Але за фасадам ідэальных стасункаў прыхаваная рэўнасць, незадаволенасць, таемныя жаданні і прага нечага звышнатуральнага.

Першы крок робіць Эліс, апавядаючы мужу пра свае фантазіі. Біл, спакутаваны рэўнасцю, ідзе далей, выходзячы за межы думкаў і словаў. Ён наяве адпраўляецца ў п'янлівую сэксуальную адысею, кіруемы спакусай і неспазнанымі перажываннямі. Калі б у пачатку шляху ён ведаў, што будзе марыць адно аб магчымасці вяртання да свайго звыклага сямейнага жыцця, ён бы не паверыў, бо спакуса пакаштаваць забаронены плод была занадта моцнай…

Eyes Wide Shut / З шырока заплюшчанымі вачыма

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Face/Off / Без твару

Год выпуску: 1997.

Жанр: баявік.

Рэжысёр: Джон Ву (John Woo).

Cлоган: «Зірні на свет вачыма свайго ворага».

У ролях: Джон Траволта (John Travolta), Нікалас Кэйдж (Nicolas Cage),…

Каб адпомсціць за жорсткае забойства свайго сына, агент ФБР Шон Арчэр згаджаецца на складаную хірургічную аперацыю. Ён бярэ сабе новы твар, твар тэрарыста Кастара Троя, які знаходзіцца ў коме.

Аднак адбываецца неспадзяванае: Трой ачуньвае і знікае ў вобліку Арчэра. Жыццё Шона ператвараецца ў сапраўдны кашмар — яму даводзіцца ваяваць не толькі за сваё жыццё, але і за жыццё сваёй жонкі і дачкі.

Face/Off / Без твару

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Finding Nemo / У пошуках Немо (мультфільм)

Год выпуску: 2003.

Жанр: Анімацыя/Камедыя.

Рэжысёр: Эндру Стэнтан (Andrew Stanton), Лі Анкрыч (Lee Unkrich).

Сайт: disney.go.com/disneyvideos/animatedfilms/findingnemo

Перакладчык: belsubtitles.narod.ru

Галоўныя героі гэтай гісторыі - дзве вясёлыя рыбкі, якія жывуць на Вялікім Бар'ерным рыфе, - Марлін і яго сын Немо. Немо становіцца ахвярай дайвера, дантыста з Сіднэя, той ловіць яго і саджае ў акварыум. Марлін, які ў жыцці не пакідаў свой рыф, адпраўляецца ў адысею ў адкрыты акіян на пошукі свайго сына. У напоўненым небяспекамі падарожжы яго суправаджае Доры, прыязная і надзвычай непамятлівая рыбка. Тым часам, адчайны палонны і яго сябры па няшчасцю выношваюць план уцёкаў са шкляной турмы…

Finding Nemo / У пошуках Немо (мультфільм)

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Gone in Sixty Seconds / Сагнаць за 60 секундаў

Год выпуску: 2000.

Краіна: ЗША.

Жанр: баявік.

Рэжысёр: Дамінік Сена (Dominic Sena).

У галоўных ролях: Нікалас Кэйдж (Nicolas Cage), Джавані Рыбізі (Giovanni Ribisi), Анжаліна Джолі (Angelina Jolie), Ці Джэй Крос (T.J. Cross).

Слоган: «Lock your car or it may be... GONE IN 60 SECONDS».

Рэндал Рэйнс ужо даўно завязаў з аўтазгонамі, чаго нельга сказаць пра яго малодшага брата Кіпа. Таму, калі Кіп патрапіў на непрыемнасці, якія могуць каштаваць яму жыцця, Рэндал збірае сваю старую каманду, каб усяго за адну ноч сагнаць 50 дарагіх аўто, выканаўшы, такім чынам, абавязанні Кіпа перад бандытамі…

Gone in Sixty Seconds / Сагнаць за 60 секундаў

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Harry Potter and the Philosopher's Stone / Гары Потар і Філасофскі камень

Год выпуску: 2001.

Рэжысёр: Крыс Каламбус (Chris Columbus).

Фільм, зняты па першай кнізе з серыі дзіцячых кніг пра Гары Потара ангельскай пісьменніцы Джоан Кэтлін Ролінг (Joanne Kathleen Rowling).

Адзінаццацігадовы Гары Потар (Дэніэл Рэдкліф), які страціў сваіх бацькоў у раннім дзяцінстве, жыве ў сям'і сваёй цёткі і нават не падазрае, што ён - сапраўдны чараўнік. Ён змушаны трываць іх дрэннае стаўленне да сабе і жыць пад лесвіцаю. Але аднойчы прылятае сава з лістом для яго, у якім хлопчыка запрашаюць вучыцца ў Хогвартсе - школе для юных чараўнікоў, дзе вучаць вядзьмарству і магіі. Як выявілася, бацькі Гары былі чараўнікамі, але іх забіў злы вядзьмак, які зараз спрабуе пракрасціся ў Хогвартс, каб выкрасці схаваны там філасофскі камень. Нягледзячы на пратэсты свайго злога сямейства, Гары адпраўляецца ў школу, дзе будзе вучыцца чараўніцтву. Там ён знойдзе новых цікавых сяброў, якія дапамогуць яму даведацца пра яго бацькоў, і ў выніку ён выкрывае сакрэт філасофскага каменя. Калі вы гатовыя да прыгод, сустрэнемся на платформе 9 3/4!

На сайце www.belpotter.by можна знайсці пераклады кніг пра Гары Потара на беларускую мову.

Harry Potter and the Philosopher's Stone / Гары Потар і Філасофскі камень

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Harry Potter and the Chamber of Secrets / Гары Потар і Таемны пакой

Год выпуску: 2002.

Рэжысёр: Крыс Каламбус (Chris Columbus).

Гары Потар пераходзіць на другі курс Школы вядзьмарства і чараўніцтва "Хогвартс". Эльф Доббі папярэджвае Гары пра небяспеку, якая чакае яго там, і просіць больш не вяртацца ў «Хогвартс». Гары не прытлімваецца рады эльфа і становіцца сведкай страшных падзей, якія разгортваюцца ў школе. Адзін за адным яе насельнікі апынаюцца пад уздзеяннем злых чар, якія ператвараюць іх у адубелыя статуі. А Гары ўвесь гэты час чуецца злавесны голас, які, здаецца, ідзе з неадкуль. Неўзабаве студэнты даведваюцца пра існаванне страшнага Таемнага пакоя, адчыніць які ў стане толькі адзіны спадчыннік Салазара Слізэрына. Усе думаюць, што Таемны пакой адкрыў менавіта Гары і вызваліў схаваны ў ім Жах, бо справа ў тым, што Потар умее разумець змей і размаўляць на іх мове. Гары Потар – змеевуст! А менавіта гэтым і быў знакаміты Слізэрын.

На сайце www.belpotter.by можна знайсці пераклады кніг пра Гары Потара на беларускую мову.

Harry Potter and the Chamber of Secrets / Гары Потар і Таемны пакой

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Harry Potter and the Prisoner of Azkaban / Гары Потар і вязень Азкабана

Год выпуску: 2004.

Рэжысёр: Альфонса Куарон (Alfonso Cuaron).

Дванаццаць доўгіх гадоў у Азкабане - змрочнай турме чарадзейнага свету - утрымоўваўся ўсім вядомы вязень па імі Сірыус Блэк. Яго абвінавачвалі ў забойстве трынаццаці чалавек і лічылі спадчыннікам лорда Валан-дэ-Морта. І вось ён збег, і з пакінутых ім слядоў зразумела, што гэтым разам забойца паставіў мэтай пазбавіцца ад Гары Потара.

Цяпер Гары Потар у небяспецы, нават за сценамі сваёй чарадзейнай школы, нават у асяроддзі сяброў - таму што сярод іх ёсць здраднік, гатовы адкрыць забойцу шлях у Хогвартс.

На сайце www.belpotter.by можна знайсці пераклады кніг пра Гары Потара на беларускую мову.

Harry Potter and the Prisoner of Azkaban / Гары Потар і вязень Азкабана

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Harry Potter and the Goblet of Fire / Гары Потар і Кубак Агню

Год выпуску: 2005.

Рэжысёр: Майк Ньюелл (Mike Newell).

Гары Потэр, Рон і Герміона вяртаюцца на чацвёрты курс школы вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс». Пры таямнічых акалічнасцях Гары адабраны ў лік удзельнікаў небяспечнага спаборніцтва — Турніру Трох Чараўнікоў, аднак праблема ў тым, што ўсё яго супернікі — нашмат старэй і магутней.

Да таго ж, знакі паказваюць на вяртанне Лорда Валан-дэ-Морта. Неўзабаве Гары прыйдзецца пазмагацца не толькі за перамогу ў спаборніцтве, але і, першым чынам, за сваё жыццё…

На сайце www.belpotter.by можна знайсці пераклады кніг пра Гары Потара на беларускую мову.

Harry Potter and the Goblet of Fire / Гары Потар і Кубак Агню

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Harry Potter and the Order of the Phoenix / Гары Потар і ордэн Фенікса

Год выпуску: 2007.

Рэжысёр: Дэвід Ятс (David Yates).

Гары бавіць свой пяты год навучання ў школе Хогвартс і разумее, што шматлікія з чальцоў чарадзейнай супольнасці адмаўляюць сам факт нядаўняга змагання юнага чараўніка з увасабленнем сусветнага зла Валан-дэ-Мортам, робячы выгляд, што не маюць ні найменшага ўяўлення пра тое, што злыдзень вярнуўся.

На сайце www.belpotter.by можна знайсці пераклады кніг пра Гары Потара на беларускую мову.

Harry Potter and the Order of the Phoenix / Гары Потар і ордэн Фенікса

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Harry Potter and the Half-Blood Prince / Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Год выпуску: 2009.

Рэжысёр: Дэвід Ятс (David Yates).

Цяпер не толькі свет чараўнікоў, але і свет маглаў адчувае на сабе ўсю сілу Валан дэ Морта, а Хогвартс ужо ніяк не назавеш надзейным прытулкам, якім ён быў раней. Гары падазрае, што ў самым замку стаілася нейкая небяспека, але Дамблдор больш засяроджаны на тым, каб падрыхтаваць яго да фінальнай сутычкі, якая, як ён ведае, ужо не за гарамі. Разам яны спрабуюць разгадаць сакрэт неўміручасці Валан дэ Морта, а для гэтага Дамблдор запрашае на пасаду настаўніка па зеллеварэнню свайго старадаўняга сябра і калегу — прафесара Гарацыя Слагхорна, які любіць уладкоўваць вечарыны для абраных і ганарыцца сваімі шырокімі сувязямі ў найвысокіх кругах. Але ён і не падазрае, што як раз ад яго Дамблдор спадзяецца займець самую важную інфармацыю пра Хоркруксы…

На сайце www.belpotter.by можна знайсці пераклады кніг пра Гары Потара на беларускую мову.

Harry Potter and the Half-Blood Prince / Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Inland Empire / Унутраная імперыя

Год выпуску: 2006.

Рэжысёр: Дэвід Ліньч (David Lynch).

Жанр: трылер.

Акторы: Джэрэмі Айронс, Лора Дэрн, Гэры Дзін Стэнтан, Джасьцін Тэру (Jeremy Irons, Laura Dern, Harry Dean Stanton, Justin Theroux)

Нікі Грэйс (Лора Дэрн) і Дэвон Бэрк (Джасцін Тэру) прыступаюць да здымак у новым фільме "On High in blue tomorrows". Па меры уваходжаньня ў ролю жыцьцё Нікі рэзка зьмяняецца: яна перастае разумець, дзе канчаецца рэальнасьць і пачынаецца кіно. Нечакана Нікі даведваецца, што яна - ня першы выканаўца ролі. Здымкі гэтага фільма перапыніліся некалькі гадоў таму, пасьля таго як пару галоўных актораў знайшлі забітымі. Але яшчэ больш гэтага Нікі турбуе тое, што яе гераіня становіцца больш рэальнай, чым яна сама…

Inland Empire / Унутраная імперыя

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• The Last Samurai / Апошнi самурай

Год выпуску: 2003.

Жанр: гiстарычны баявiк, драма

Рэжысёр: Эдвард Звiк (Edward Zwick)

Сцэнар: Джон Логан (John Logan)

У ролях: Том Круз (Tom Cruise), Кен Ватанабе (Ken Watanabe),Тонi Голдвiн (Tony Goldwyn), Цiмацi Спал (Timothy Spall)

Японія. Канец XIX стагоддзя. Капітан Нэйтан Олгрэн, амерыканскі вайсковы афіцэр, наняты Імператарам Японіі для навучання войска краіны сучаснаму майстэрству вядзення баявых дзеянняў. Імператар спрабуе выкараніць старажытны клас імперскіх ваяроў-самураяў, рыхтуючыся да больш празаходняй палітыцы ўрада, які падтрымлівае знешні гандаль. Тым часам, у выніку сутыкненняў з самураямі, Олгрэн аказваецца ў цэнтры супрацьстаяння двух міроў і цывілізацый, дзе адзіная магчымасць выжыць – гэта кіравацца ўласным паняццем гонару.

The Last Samurai / Апошнi самурай

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Luxury comedy / Раскошная камедыя, сезон 1

Жанр: скетч-шоў, камедыя.

Рэжысёры: Найджал Коэн (Nigel Coan).

У ролях: Ноэль Філдынг (Noel Fielding), Майкл Філдынг (Michael Fielding), Том Мітэн (Tom Meeten),…

Брытанскае сюррэалістычнае скетч-шоў, напісанае Ноэлем Філдынгам, вядомым па сэрыяле The Mighty Boosh і праграме Never Mind The Buzzcocks. Псіхадэлічная камедыя, напалову знятая, напалову анімацыйная, з музычным суправаджэннем ад гурта Kasabian.

Luxury comedy / Раскошная камедыя, сезон 1

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Memories / Успаміны (анімэ)

Год выпуску: 1995.

Рэжысёр: Кодзі Марымота (Koji Morimoto), Тэнсаі Акамура (Tensai Okamura).

Анімэ ўяўляе сабою 3 асобныя гісторыі. Каб шмат не распісваць цудоўны сюжэт - якасная мастацкая праца.

Memories / Успаміны (анімэ)

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Mr. Bean / Спадар Бін

Год выпуску: 1990.

Жанр: тэлевізійнае шоў/камедыя.

Сцэнарый: Рычард Керціс.

У ролях: Роўэн Аткінсан, Берт Рэйнольдс, Піцер Макнікол, Рычард Брайерс, Крысоў Баўн, Рычард Уілсан.

Афіцыйны сайт: mrbean.co.uk

Перакладчык: belsubtitles.narod.ru

Спадар Бін - асоба выбітная па колькасці найдурных сітуацый, у якіх ён аказваецца, і па арыгінальнасці метадаў, з дапамогай якіх ён з гэтых сітуацый выкручваецца. Ці ідзе ён у бібліятэку, ці здае іспыты, ці збіраецца паабедаць або скокнуць з вышкі ў басейне, ці заязджае ён на аўтастаянку або распранаецца на пляжы, - рэдка хто зробіць гэта так смешна і дасціпна, як дэбілаваты спадар Бін. У кожным эпізодзе серыяла Роўэн Эткінсан даказвае, што нездарма лічыцца пераемнікам вялікіх эксцэнтрычных комікаў.

Mr. Bean / Спадар Бін

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• The Passion of the Christ / Мукі Хрыста

Год выпуску: 2004.

Жанр: гістарычны фільм.

Рэжысёр: Мел Гібсан (Mel Gibson).

У ролях: Джэймс Кэвізэл (Jim Caviezel), Моніка Беллуччы (Monica Bellucci), Мая Моргэнштэрн (Maia Morgenstern).

Дванаццаць апошніх гадзінаў зямнога жыцця Езуса Хрыста, ад Малітвы ў садзе Аліўным - да смерці, выдатна паказаныя ў фільме Мела Гібсана за дзве гадзіны самага сумленнага кінематографа ў найноўшай гісторыі. Стомленае бічаваннем цела, святая кроў, якая пырскае на легіянераў, і раз'юшаны ад калектыўнай нянавісці натоўп людзей сярэднястатыстычнай габрэйскай знешнасці (антысемітызмам у фільму не пахне) — гэты фільм праз вобраз бічавання выб'е з вас канчатковы адказ на пытанне: вернік вы або атэіст. Застацца агностыкам пасля фінальных тытраў можа толькі ёлуп цара нябеснага.

The Passion of the Christ / Мукі Хрыста

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Pink Floyd The Wall / Пінк Флойд: Сцяна

Год выпуску: 1982.

Жанр: мюзікл, драма.

Рэжысёр: Алан Паркер (Alan Parker).

Сцэнар: Роджер Уотерс (Roger Waters).

У ролях: Боб Гэлдаф (Bob Geldof), Крысцін Харгрыўз (Christine Hargreaves), Джэймс Лорэнсан (James Laurenson),…

Усё зблыталася ў нумары нейкага лос-анджэлескага гатэля, у якім замкнёны рок-музыка Пінк - прастора і час, рэчаіснасць і кашмар. Кожная цагліна ў "Сцяне" - ягоныя пачуцці, думкі, успаміны.

Дзеянне фільма грунтуецца на двайным альбоме гурта «Pink Floyd» — «The Wall», які 23 разы атрымаў статус платынавага і быў распрададзены па ўсім зямным шары агульным тыражом 11,7 мільёнаў асобнікаў.

Pink Floyd The Wall / Пінк Флойд: Сцяна

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl / Піраты Карыбскага мора: праклён чорнай жамчужыны

Год выпуску: 2003.

Жанр: прыгоды.

Рэжысёр: Гор Вярбінскі (Gore Verbinski).

Сцэнар: Тэры Росіа (Terry Rossio), Тэд Эліат (Ted Elliott).

У ролях: Джоні Дэп (Johnny Depp), Джэфры Раш (Geoffrey Rush), Арланда Блум (Orlando Bloom), Кіра Найтлі (Keira Knightley),…

Карыбскае мора, XVII стагоддзе. Прыгажуня Элізабэт атрымоўвае ў падарунак таямнічы залаты медальён, які прыносіць ёй і яе сябру Уілу Тэрнеру суцэльныя няшчасці - бо ён пракляты піратамі Карыбскага мора! Шмат гадоў мёртвыя піраты, асуджаныя на вечныя пакуты, на чале з лютым Капітанам Барбосай, пільнавалі фантастычныя скарбы. Знікненне медальёна з іх скарбніцы змушае напаўспарахнелых шкілетаў пайсці штурмам на Порт Роял і захапіць яго разам з закладніцай - дачкой губернатара выспы, Элізабэт. Адважны капітан Джэк Спероў рыхтуе каманду, каб сквітацца з агіднымі разбойнікамі. Уіл з радасцю далучаецца да каманды, і яны разам адпраўляюцца насустрач прыгодам, ад якіх у жылах стыгне кроў, і мурашкі бягуць па целе…

Pirates of the Caribbean: The Curse of the Black Pearl / Піраты Карыбскага мора: праклён чорнай жамчужыны

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Predator / Драпежнік

Год выпуску: 1987.

Краіна: ЗША.

Жанр: баявік.

Рэжысёр: Джон МакТырнан (John McTiernan).

Cлоган «In this movie, Arnold will experience every meaning of the word "Pain"».

У галоўных ролях: Арнольд Шварцэнэгер (Arnold Schwarzenegger), Карл Уэзэрс (Carl Weathers), Эльпідзія Карылье (Elpidia Carrillo), Біл Дзьюк (Bill Duke).

Амерыканскі самалёт быў збіты партызанамі ў Паўднёвай Амерыцы. Застаўшыся жывым экіпаж знаходзіцца ў палоне. Цэнтральнае выведвальнае кіраўніцтва ЗША кідае свае лепшыя сілы для вызвалення амерыканскіх падданых. Элітная група спецпрызна на чале з Датчам была закінута ў паўднёваамерыканскія джунглі. Аперацыя ішла па плане, пакуль яны не натыкнуліся на паляну з разадранымі целамі, апазнаць якія не было магчыма. Толькі па зрыўках уніформы стала зразумела, што гэта і ёсць экіпаж збітага самалёта. Разумеючы, што аперацыя правалена, Датч аддае загад рухацца да кропкі эвакуацыі. Па дарозе становіцца ясна, што штосьці нябачнае, якое зліваецца з лесам, палюе на іх. Палюе, метадычна забіваючы аднаго за адным, забіраючы сабе страшны трафей - чэрап з хрыбетнікам. У жывых застаецца адзін Датч, гатовы пазмагацца з іншапланетным паляўнічым.

Predator / Драпежнік

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Princess Mononoke / Mononoke Hime / Прынцэса Мананокэ (анімэ)

Год выпуску: 1997.

Рэжысёр: Хаяо Міядзакі (Hayao Miyazaki).

Са спрадвечных часоў Зямля была пакрытая лясамі, якія насялялі духі багоў. У тыя далёкія часіны людзі і звяры жылі разам, у гармоніі, але з часам вялікая частка лясоў была знішчаная. Ацалелыя лясы ахоўвалі вялізныя звяры, якія далі клятву вернасці вялікаму Духу Леса. То былі часіны багоў і дэманаў. Прынц Ашытака заўважыў у лесе нешта дзіўнае, але гэта быў не чалавек, а дэман - вяпрук, увесь пакрыты чарвякамі, якія кішэлі на ім. Той, да каго ён дакранаўся, чакаў страшны праклён. Ашытака стрэліў з лука і патрапіў пачвары прама ў вока. Дэман быў забіты, але паспеў дакрануцца да Ашытакі. Старая шаптуха разгледзела рану Ашытакі і прадказала яму, што толькі ён сам можа змяніць свой лёс, і для гэтага яму трэба накіроўвацца на Захад, дзе валадарыць зло. Ён павінен пайсці туды і ўбачыць тое, што зможа ўбачыць поглядам, не затуманеным нянавісцю. І Ашытака рушыў у падарожжа…

Праз нейкі час ён трапіў у таямнічую краіну, дзе людзі, узначаленыя злой гаспадыняй, ваявалі з насельнікамі лесу: духамі, дэманамі і гіганцкімі істотамі. І там ён сустрэўся з прынцэсай Мананокэ, валадаркай звяроў і дачкой ваўчыцы. І зараз лёс усіх залежыць толькі ад адважнага прынца Ашытакі…

Вельмі добры паўнаметражны анімэ-мультфільм з безліччу прыгод.

Princess Mononoke / Mononoke Hime / Прынцэса Мананокэ (анімэ)

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• The Running Man / Беглы чалавек

Год выпуску: 1987.

Краіна: ЗША.

Жанр: баявік.

Рэжысёр: Пол Майкл Глэйзер.

Cлоган «Гэта ўсяго толькі гульня... са смерцю»

У галоўных ролях: Арнольд Шварцэнэгер (Arnold Schwarzenegger), Марыя Канчыта Алонса (Maria Conchita Alonso), Яфет Котта (Yaphet Kotto).

Да 2017 году ўлюбленай забавай для жыхароў Амэрыкі, пераўтворанай у паўвайсковую дзяржаву, стала садысцкае тэлешоў "Бягучы чалавек", удзельнікі якога - нявінныя ахвяры - не мелі ніводнага шанцу на выжыванне. Сярод іх апынуўся паліцыянт Бэн Рычардс, які адмовіўся расстраляць бяззбройны натоўп галодных людзей. Зараз разам з субратамі па няшчасці яму прыйдзецца прыняць удзел у вар'яцкай гонцы са смерцю, пазмагацца з непераможнымі монстрамі - Прафесарам Крыа, Бензапілой, Шаравой Маланкай і Дынама, і адпомсціць нялюдскаму гаспадару шоў...

The Running Man / Беглы чалавек

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Saving Private Ryan / Выратаванне шарагоўца Раяна

Год выпуску: 1998.

Краіна: ЗША.

Жанр: баявік, ваенная драма.

Рэжысёр: Стывен Спілберг (Steven Spielberg).

Cлоган: «The movie that inspired to the world to remember».

У ролях: Том Хэнкс (Tom Hanks), Том Сайзмар (Tom Sizemore), Эдвард Бёрнс (Edward Burns), Бэры Пепер (Barry Pepper), Адам Гольдберг (Adam Goldberg), Він Дызель (Vin Diesel).

Капітан Джон Мілер атрымвае цяжкае заданне. Разам з атрадам з васьмі чалавек Мілер павінен адправіцца ў тыл ворага на пошукі шарагоўца Джэймса Раяна, тры родных браты якога амаль адначасна загінулі на палях бітваў.

Камандаванне прыняло пастанову дэмабілізаваць Раяна і адправіць яго на радзіму да няўцешнай маці. Але для таго, каб знайсці і выратаваць салдата, малюсенькаму атраду давядзецца прайсці праз усе колы пекла…

Saving Private Ryan / Выратаванне шарагоўца Раяна

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Serendipity / Iнтуiцыя

Год выпуску: 2001.

Жанр: рамантычная камедыя

Рэжысёр: Пiтэр Чэлсом (Peter Chelsom)

У ролях: Джон К'юсак (John Cusack), Кейт Бэкiнсэйл (Kate Beckinsale), Джэрэмi Пайвэн (Jeremy Piven), Люсi Гордан (Lucy Gordon)

У адзін сумятлівы зімовы дзень, пасярод Нью-йоркскага натоўпу Джонатан сустрэў Сару. Два незнаёмых чалавека ў агорнутым пераднавагодняй ліхаманкай горадзе выяўляюць, што іх неадольна цягне адзiн да аднаго. Хоць у кожнага з іх ужо ёсць партнёр, яны прыемна праводзяць вечар, прагульваючыся па Манхэтэне, але так і не спытаўшы адно у аднаго імёны. Калі Джонатан прапаноўвае абмяняцца тэлефоннымі нумарамі, Сара настойлiва пярэчыць і прапаноўвае падаць справу лёсу: яна піша свой нумар тэлефона на кнізе, якую потым здае букіністу, ён жа пакідае свой тэлефон на 5-цi даляравай банкноце. Джонатан і Сара ўпэўненыя, што хутка ўбачацца ізноў. Але, падступны лёс распарадзіўся па-свойму…

Serendipity / Iнтуiцыя

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Seven Samurai / Shichinin no samurai / Сем самураеў

Год выпуску: 1954.

Краіна: Японія.

Жанр: баявік, драма.

Рэжысёр: Акіра Курасава (Akira Kurosawa).

У ралях: Тасіра Міфунэ, Такасі Сімура і інш.

Пераклад: rv-blr.com

Падзеі карціны адбываюцца ў XVI стагоддзі ў Японіі, якая разьдзіраецца грамадзянскай вайной і смутамі. Сяляне, даведзеныя да галечы разбойнікамі, наймаюць семярых самураяў, каб абараніць свой ураджай.

Адзін зь іх, умоўна галоўны герой, бо па сутнасці героем фільма з'яўляецца зборная вобраз народа, толькі са спачуваньня да сялян бярэцца за гэтую працу - у якасьці ганарару былі прапанаваныя толькі ежа і страха ў стайні. Да яго далучаецца бывалы ваяр і былы паплечнік, які скарыстаўся магчымасьцю набыць сапраўднага сябра. Зусім яшчэ хлапчук і рамантык становіцца трэцім. Аскет, адхілены ад усяго, акрамя адточваньня свайго мастацтва, становіцца чацьвёртым. Пяты, той хто сек дровы за кубак рысу, згаджаецца з-за галечы. Шосты (бліскучая роля Міфунэ) - сам былы селянін, які падаўся ў самураі. А сёмы, хоць і слабы фэхтавальшчык, валодае вясёлым характарам, што так важна для таварышаў у хвіліны небясьпекі. Яны гуртуюць жыхароў вёскі ў гэтай вайне

супраць разбойнікаў, якія па сутнасьці - такія ж няшчасныя ахвяры эпохі.

Курасава не ідэалізуе ні аднаго з герояў, даючы яркія, выразныя і такія дакладныя пэрсанажы, што здаецца, усяму што адбываецца глядач быў сьведкай сам. Нягледзячы на рэалістычнасьць і бязлітаснасьць у падачы матэрыялу, карціна працятая высокай паэтыкай і лірызмам, жыцьцясьцвярджальным разуменьнем і людскасьцю.

Гэты чорна-белы фільм, несмяротны шэдэўр сусьветнага кіно, які стаўся крыніцай натхненьня для аўтараў "Цудоўнай сямёркі" і шматлікіх іншых перайманьняў, выходзіць за рамкі кінематографа і стаіць у адным шэрагу з "Сікстынскай мадонай" і "Джакондай".

Срэбная прэмія МКФ у Венецыі ў 1954 годзе.

Seven Samurai / Shichinin no samurai / Сем самураеў

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Shingetsutan Tsukihime / Tsukihime, Lunar Legend / Аповесць пра Месяцову прынцэсу (анімэ)

Год выпуску: 2003.

Жанр: драма, рамантыка, містыка, вампіры

Рэжысёр: Сакурабі Кацусі (Sakurabi Katsushi)

17-гадовы Сікі Тона вяртаецца ў родную хату пасля 8-гадовай нябытнасці. Некалі гэтак змеркаваў яго бацька – цвёрды і непахісны галава вельмі старога роду Тона, а скасавала выгнанне яго сястра Акіха, якая стала пасля смерці бацькі новым лідарам клана. Хоць Сікі, якога гадавалі дзядзечка з цётачкай - мяккі і хваравіты малады чалавек, які звыкся са спакойным жыццём, нават ён дзівіцца строгім парадкам, уведзеным сястрой, што больш пасуюць абложанай крэпасці, чым асабняку ўплывовай сям'і. Але наноў знойдзенае паразуменне з даўнімі сяброўкамі дзяцінства – пакаёўкамі Хісуі і Кахаку – дапамагае Сікі перажыць кашталянскую гадзіну і нацешыцца сціплымі радасцямі нармальнага японскага хлопца.

Вось толькі ці нармальнага? Ці нармальныя ён, яго сястра, сям'я, навакольныя? Ці нармальны свет, пакрэслены дзіўнымі лініямі, чые перакрыжаванні – гэта вузлы, якія распускаюць саму тканіну рэальнасці? І чаго гэта неймаверна прыгожая дзяўчына, сустрэтая ў парку, пытае: «А навошта ты мяне ўчора забіў?»

Shingetsutan Tsukihime / Tsukihime, Lunar Legend / Аповесць пра Месяцову прынцэсу (анімэ)

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Slayers / Рубакі (анімэ)

Гэтае Анімэ пра прыгоды маленькай чараўніцы і яе сяброўкі (Ліна Інверс і Нага). Яны заўсёды трапляюць у розныя прыгоды… Гэта поўнаметражны фільм пра адно з падарожжаў чараўніцы.

Slayers / Рубакі (анімэ)

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Snow Cake / Снежны пірог

Год выпуску: 2006.

Жанр: драма

Рэжысёр: Марк Эванс (Marc Evans)

У ролях: Алан Рыкман (Alan Rickman), Сігурні Ўівер (Sigourney Weaver), Кэры-Эн Мос (Carrie-Anne Moss).

Алекс Х'юз (Алан Рыкман) нядаўна выйшаў з турмы. Ён вандруе па Канадзе.

Неўзабаве пасля таго, як ён падбірае аўтостопшчыцу Віўен, дзяўчына недарэчна гіне.

Калі Алекс дабіраецца да роднага горада Віўен, ён даведваецца, што маці загінулай (Сігурні Уівер) пакутуе аутызмам, а таму ня можа ўладкаваць памінкі.

Таму Х'юз затрымліваецца ў мястэчку, і за гэты час пераасэнсоўвае сваё жыцьцё.

Snow Cake / Снежны пірог

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Taxi / Таксі

Год выпуску: 1998.

Жанр: баявік.

Рэжысёр: Жэрар Пірэс.

Сцэнар: Люк Бесон (Luc Besson).

Малады таксіст Даніэль страшэнна захоплены хуткай яздой. Як ураган, праносіцца ён па завілістых вуліцах Марсэля на сваім магутным равучым зверы "Пежо", палохаючы пасажыраў і прахожых. Непадкупны паліцэйскі Эмільен прымушае яго дапамагчы ў пайманні банды рабаўнікоў, якія выслізгваюць ад паліцыі на сваіх няўлоўных Мэрсэдэсах…

Самы касавы баявік Францыі за ўсю яе гісторыю.

Taxi / Таксі

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• The Terminator / Тэрмінатар

Год выпуску: 1984.

Краіна: ЗША.

Жанр: баявік.

Рэжысёр: Джэймс Кэмеран (James Cameron).

Cлоган: «Твая будучыня ў ягоных руках».

У галоўных ролях: Арнольд Шварцэнэгер (Arnold Schwarzenegger), Майкл Бьен (Michael Biehn), Лінда Хэмільтан (Linda Hamilton), Пол Уінфілд (Paul Winfield).

Пасля жудаснай атамнай вайны, уладу на Зямлі захапілі робаты-забойцы. Яны нясуць смерць і поўнае знішчэнне ўсяму жывому. Рэшткі людзей, што здолелі выжыць, хаваюцца ў падзямеллях і вядуць адчайную барацьбу за выжыванне. Дзякуючы свайму таленавітаму лідару Джону Конару яны набліжаюцца да перамогі, але каб разбурыць планы супраціву, робаты адпраўляюць у мінулае жахлівага кібарга-забойцу. Яго заданне - прадухіліць нараджэнне лідара супраціву. Для гэтага ён павінен знайсці і забіць будучую маці героя. Каб абараніць жанчыну, супраціў адпраўляе ў мінулае свайго баявіка. Але што можа зрабіць звычайны чалавек у паядынку з тэрмінатарам…

The Terminator / Тэрмінатар

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Terminator 2: Judgment Day / Тэрмінатар 2: Судны дзень

Год выпуску: 1991.

Краіна: ЗША.

Жанр: баявік.

Рэжысёр: Джэймс Кэмеран (James Cameron).

Cлоган: «Same Make. Same Model. New Mission».

У галоўных ролях: Арнольд Шварцэнэгер (Arnold Schwarzenegger), Лінда Хэмільтан (Linda Hamilton), Эдвард Ферланг (Edward Furlong), Роберт Патрык (Robert Patrick).

Вайна робатаў і людзей працягваецца. Здавалася, што чалавецтва асуджана на поўнае знішчэнне, але дзякуючы свайму лідару Джону Конару, у Супраціва з'яўляецца шанец перамагчы. Не маючы магчымасці забіць Джона ў рэальным часе, робаты адпраўляюць у мінулае сваю самую дасканалую распрацоўку - тэрмінатара-забойцу з вадкага металу, здольнага прымаць любое аблічча. Зараз, каб перамагчы ў будучыні, дзесяцігадоваму Джону Конару трэба выжыць у сучаснасці. Яго шанцы істотна павялічваюцца, калі на дапамогу прыходзіць перапраграмаваны Супрацівам тэрмінатар папярэдняга пакалення. Паміж двума робатамі пачынаецца смяротная бітва, ад зыходу якой залежыць лёс чалавецтва.

Terminator 2: Judgment Day / Тэрмінатар 2: Судны дзень

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• V for Vendetta / V азначае вендэта

Год выпуску: 2005.

Жанр: баявік.

Рэжысёр: Джэймс МакТыг (James McTeigue).

Сцэнар: Эндзі і Лары Вачоўскі (Andy & Larry Wachowski).

Таталітарная Англія, кансерватыўны ўрад, вялікі брат, канцлагеры. Бунтаўшчык у масцы Гая Фокса, змоўшчыка, які жадаў падарваць парламент, а стаў народным пудзілам, узначальвае (а можа нават ладзіць у адзіночку) рух супраціву і змагаецца за волю. Ён ратуе дзяўчыну, якая выпадкова трапіла ў лапы мясцовага гестапа, і яна становіцца яго хаўрусніцай.

Экранізацыя коміксу Алана Мура (таго самага, які напісаў "З пекла"), у якой шматлікія лініі былі злёгку змененыя, каб лепш адпавядаць палітычнай сітуацыі 2006 году, і акрамя таго з сюжэту былі прыбраныя ўсе наркотыкі — так, на ўсялякі выпадак.

V for Vendetta / V азначае вендэта

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• The Voices Of a Distant Star / Hoshi no koe / Галасы далёкай зоркі (анімэ)

Год выпуску: 2002.

Рэжысёр: Макота Шынкаі (Makoto Shinkai), Стывен Фостэр (Steven Foster).

Узрушвае якасць пейзажаў і стылізацыя. Тым, хто любіць ANIME, абавязкова паглядзець!

У архіве - субтытры некалькiх фарматаў да розных плэераў. Для прагляду рэкамендую BSPlayer.

The Voices Of a Distant Star / Hoshi no koe / Галасы далёкай зоркі (анімэ)

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
• Кін-Дза-Дза

Год выпуску: 1986.

Жанр: трагікамедыя.

Рэжысёр: Георгій Данэлія.

У ролях: Яўген Лявонаў, Юры Якаўлеў, Станіслаў Любшын,…

Фантастычная трагікамедыя пра двух зямлянаў, якія трапляюць на далёкую планету з пацешным назовам "Кін-дза-дза". Адмысловы прыз за выяўленчую канцэпцыю на міжнародным кінафэсце ў Рыа-дэ-Жанэйра (1987).

Кін-Дза-Дза

Спасылка на перакладСубтытры па-беларуску
  Заўвага: 

Калі Вы знайшлі на гэтай старонцы непрацуючую спасылку - напішыце мне.

  Зваротная сувязь: 

Калі ў Вас ёсць гатовыя субтытры на беларускай мове – дашліце іх мне, і яны з'явяцца на гэтай старонцы.

Па магчымасці пазначце ў лісце наступную інфармацыю:

  • Назву фільма (пажадана і па-беларуску, і на мове арыгіналу);
  • Жанр (катэгорыя);
  • Некалькі радкоў пра змест фільма;
  • Іншая цікавая інфармацыя.

Я вельмі ўдзячны Дзмітрыю Шышаноўскаму, які даў ідэю і першы даслаў мне свае беларускія субтытры.


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY