• ACDSee Photo Manager 12
Праграма для прагляду і арганізацыі малюнкаў
• ACDSee Pro 3
Праграма для прагляду і арганізацыі малюнкаў
• Adobe Photoshop CS3 - выдатны софт!
Асноўнае прызначэнне праграмы Adobe Photoshop – стварэнне фотарэалістычных малюнкаў, праца з каляровымі сканаванымі малюнкамі, рэтушаванне, колеракарэкцыя, калажаванне, трансфармацыі, колерападзел і інш. Adobe Photoshop валодае ўсімі метадамі працы з кропкавымі малюнкамі, пры гэтым мае магчымасць працы з пластамі і выкарыстоўвае контуры.
Праграма дазваляе лёгка змяняць каляровае паданне дакументаў (бітавае, у градацыях шэрага, дуплекс, RGB ці CMYK). Photoshop – гэта праграма растравай графікі, гэта значыць любы элемент малюнка будуецца па кропках.
Adobe Photoshop – гэта прафесійны графічны рэдактар, які пры гэтым досыць просты ў засваенні і выкарыстанні.
Другая, не меней шырокая, сфера ўжывання праграмы - Web-дызайн і электронныя публікацыі. Апошнія версіі праграмы маюць мноства адмысловых функцый, арыентаваных менавіта на Web-дызайн.
• Alteros 3D 2.1
Гэта 2D/3D прагляднік файлаў са зменным інтэрфейсам. Праграма ведае 3D-фарматы: (3DS, MAX, VRML, TrueSpace, LightWave і яшчэ мноства іншых); 2D-фарматы: PSD, PNG, TIF, JPEG, BMP, GIF і іншыя). Ёсць ўбудаваны прагляднік і рэдактар TXT i RTF-файлаў. Таксама праглядае і HTML-файлы. Шматмоўны інтэрфейс. Падтрымлівае скуры.
• Ashampoo Photo Commander 9.x
Камэрцыйная праграма, якая ўяўляе сабою ўнівэрсальны набор сродкаў для працы зь лічбавымі малюнкамі. Дазваляе з камфортам праглядаць лічбавыя фатаграфіі й у зручным
выглядзе арганізоўваць іх захоўваньне й сартаваньне на цьвёрдым дыску кампутара.
Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
• Ashampoo Photo Optimizer 4.0.1
Ashampoo Photo Optimizer 4 - аптымізацыя фота і іншых выяваў адным клікам, стварэнне ўражальных эфектаў у вашых фатаграфіях - вельмі просты, зручны і лёгкі ў выкарыстанні нават для неспрактыкаваных карыстачоў.
• Ashampoo Red Ex 1.0
Ashampoo Red Ex - праграма для выдалення эфекту чырвоных вачэй і ператварэння лічбавых малюнкаў у дасканалыя ўспаміны.
• ATI Tray Tools 1.2.6.940
Праграма дазваляе лёгка кіраваць рознымі наладамі драйвераў для ATI Radeon непасрэдна са значка ў сістэмным трэі. Беларускі інтэрфейс убудаваны ў праграме
• AWIcons 9.1.1
Рэдактар іконак, арыентаваны на піктаграмы ў стылі Windows XP. Падтрымлівае шэраг эфектаў (зацяненне, выпукласць, размыццё, празрыстасць і інш.), градыентных залівак і іншых нескладаных, але прывабных дызайнерскіх прылад. Awicons дазваляе працаваць над статычнымі і анімаванымі курсорамі (CUR і ANI), падтрымоўвае колеравую палітру да 32 бітаў. Пераклад уключаны ў усталёўку!
• Gimp 2.4
Папулярны сярод прыхільнікаў UNIX-сістэм графічны рэдактар (версія для Windows таксама існуе). Валодае практычна ўсімі функцыямі, неабходнымі сучаснаму графічнаму рэдактару.
Беларуская мова ідзе разам з праграмай.
• IcoFX 1.6.1
Бясплатны рэдактар значкоў. Ён утрымлівае ўсе магчымасці для стварэння, рэдагавання і вымання значкоў. IcoFX падтрымлівае працу з празрыстымі значкамі для Windows XP і Windows Vista. Маючы больш за 40 прылад, вы сапраўды валодаеце бязмежнымі магчымасцямі па стварэнню значкоў.
Файл Belarusian.lng скапіяваць у тэчку праграмы\Languages
• Imagine 0.9.7.0
Убудова для Total Commander для прагляду і рэдагавання малюнкаў большасці вядомых графічных фарматаў. У параўнанні з убудаваным IrfanView працуе больш карэктна з буферам абмену, працуе хутчэй, умее праглядаць анімаваныя gif-ы, і паказваць празрыстасць, адлюстроўвае радок стану, дазваляе канвертаваць малюнкі з аднаго фармату ў іншы, умее рабіць Fit to window (у памер акна) толькі для вялікіх малюнкаў і шмат чаго іншага.
• Inkscape 0.4x
Вектарны графічны рэдактар для Linux, Windows і OSX платформ (фармат SVG). Падтрымлівае празрыстасць, градыенты, рэдагаванне вузлоў, тэкстурныя заліўкі, экспарт у PNG, і інш. Па сваім магчымасцям праграма падобная на Illustrator, CorelDraw, Visio, і інш.
• Paint.NET 3.5.1
Paint.NET - бясплатны растравы графічны рэдактар малюнкаў і фатаграфій для Windows, распрацаваны на платформе .NET Framework. Paint.NET з'яўляецца выдатнай заменай рэдактару графічных малюнкаў, які ўваходзіць у склад стандартных праграм аперацыйных сістэм Windows.
• PhoA 1.1.10
PhoA — цалкам бясплатная праграма, якая дазваляе арганізаваць усе Вашыя фатаграфіі і іншыя малюнкі так, каб іх было лёгка знайсці і праглядзець.
• PhotoDB 1.6
База дадзеных фотаздымкаў, іх парадкаванне, расклад па катыгорыях, ключавыя словы ды рэйтынгавая сістэма, убудаваныя прылады для прагляду графікі, а таксама ўзмоцнены правадыр, і інш.
• PhotoToFilm 2.6.2.65
Праграма дазваляе адной пстрычкай мышшу стварыць з Вашых фотаздымкаў відэяролік з гукавым суправаджэннем. Праграма мае інтуітыўна зразумелы інтэрфейс і вельмі простая ва ўжыванні.
• Tuxpaint-0.9.15
Малявальная праграма для маленькіх дзяцей з гукавымі эфектамі, мульцяшнымі героямі і прыкольнымі штампаванымі малюнкамі і налепкамі
• Wise Video Converter 1.42
Досыць магутны, зручны й просты канвэртар відэафайлаў розных фарматаў, такіх як WMV, MOV, 3GP, AVI, RMVB, ASF, FLV, MPEG1, MPEG2, MPEG4, MKV, M4V, VOB і г.д. Праґрама падтрымлівае практычна ўсе найболей папулярныя прылады, улучаючы далькажыкі, пляншэты й кампутары - iPod, iPhone, iPhone 3G, Apple TV, PSP, PS3, Wii, Zune, Xbox, Xbox 360, Google Phone, Sony Walkman, Archos, Creative Zen, iRiver, BlackBerry, Palm Pre, Motorala, LG, Sony Ericsson ды інш.. Акрамя функцыі канвэртаваньня відэа, прыкладаньне забясьпечавае простыя функцыі рэдаґаваньня - абразаньне, устаўка эфэктаў, субтытры. Праґрама вельмі простая ў выкарыстаньні, валодае высокаю хуткасьцю пераўтварэньня, здольная хутка й якасна апрацоўваць відэафайлы. Існуе дзьве рэдакцыі: камэрцыйнная й дармавая.
• XnView 1.82.3 - выдатны софт!
Адзін з найлепшых прагляднікаў/канвертараў графічных файлаў. Падтрымлівае практычна ўсе графічныя фарматы (каля чатырох соцен). Бясплатны для некамерцыйнага выкарыстання! Беларускі пераклад уключаны ва ўсталёўку