Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Sid Meier's Civilization VI

[Што такое рэсурсы?] [Выкананне] [Стварэнне ResPatch'а] [Тэхнічныя спецыфікацыі Restorator'а]

 

Стварэнне модуля ResPatcher

Гэты прыклад пакажа, як Вы зможаце распаўсюджваць змяненні, унесеныя Вамі ў перакладзеную праграму.

  • 1. Пра модуль ResPatcher

З дапамогай пакета Restorator Вы можаце ствараць спецыяльныя ўсталявальныя праграмы, якія будуць дастасоўваць унесеныя Вамі змены да немадыфікаванай (неперакладзенай) версіі праграмы. Гэтая ўсталявальная праграма - параўнальна невялікая па памеры, і не патрабуе наяўнасці Restorator'а пры ўсталёўцы. Да таго ж, такі спосаб распаўсюджання перакладу да праграмы не парушае правоў яе аўтара.

  • 2. Стварэнне модуля ResPatcher для "winemine.exe"

Ізноў адчыніце файл winemine.exe. Рэсурс 500 павінен мець малую сінюю стрэлку. Гэта значыць, што ён быў раней мадыфікаваны.

Зараз націсніце на кнопцы прылады RP для запуску Майстра модуля ResPatcher:

Націсніце Далей для працягу. Я зрабіў наступнае:

  1. 3. Прагляд створанага модуля ResPatcher

Калі я гляджу каталог з winemine.exe, я магу ўбачыць згенераваны модуль ResPatcher: яго імя будзе тое, якое вы азначыце на этапе 2 Майстра ResPatcher. І яго памер складае ~50 - 70 Кбайт! (памер згенераванага модуля амаль што заўжды будзе прыблізна ў гэтых рамках. Думаю, што гэта звязана з тым, што праграма-усталёўшчык займае вельмі шмат месца ад гэтага памеру. Таму перад тым, як рабіць патч, паспрабуйце спачатку заархіваваць гэты файл. У некаторых выпадках гэта дае лепшы рэзультат у канчатковым памеры файла). Гэты модуль ResPatcher утрымоўвае ў сціснутым выглядзе змены, які вы ўнеслі ў праграму.

  1. 4. Выпрабаванне модуля ResPatcher

Зараз я запускаю модуль на выпрабаванне:

Два тэкставых поля адпавядаюць радкам, якія Вы ўвялі на этапах 1 і 2. Пры пстрычцы на "Пуск" рэсурсы файла "winemine.exe" будуць перакладзеныя. Калі Вы будзеце распаўсюджваць свой пераклад, карыстальнікі змогуць атрымаць неабходную інфармацыю аб ім, націснуўшы кнопку "Чытаць інструкцыі".

  1. 5. Заўвага

Модуль ResPatcher ёсць толькі ў зарэгістраванай версіі Restorator'а.

  1. Яшчэ некаторыя рэкамендацыі па стварэнню аўтаномных усталявальнікаў.

Хачу парэкамендаваць праграму PatchWiseFree якой я на дадзены момант карыстаюся. На мой погляд, гэтая праграма лепш чым стандартная з Restorator'а.Зараз растлумачу чаму.

  1. 1. Гэтая праграма дазваляя адначасова патчыць не адзін файл, як Restorator, а любую колькасць файлаў адначасова. Таксама, яна можа не толькі ўносіць змены ў існуючыя файлы, але і дадаваць пры ўсталёўцы іншыя неабходныя файлы, якіх не было раней.
  2. 2. PatchWiseFree валодае вялікімі магчымасцямі Ў змяненні інтэрфейсу ўсталявальніка. Ёсць магчымасць не толькі імітаваць інтэрфейс прафесійнага ўсталявальніка Install Sheld, але і змяняць іконку ўсталявальніка, змяняць унутранае афармленне, можна дадаць Splash Screen і інш.
  3. 3. З сайта Belsoft Вы можаце запампаваць лакалізацыю на Беларускую мову.
  4. 4. Праграма бясплатная.
  5. Акно праграмы PatchWise Free
аўтар старонкі: skydemon

Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY