Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Sid Meier's Civilization VI

 

Што такое "рэсурсы" ?

Праграма Restorator - гэта рэдактар рэсурсаў. Рэсурсы - гэта прыналежныя дастасаванню дадзеныя, такія як тэкставыя радкі, меню, малюнкі і аўдыё-кліпы, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай праграмы. Нягледзячы на тое, што яны знаходзяцца ўсярэдзіне файла праграмы, рэсурсы аддзеленыя ад яе коду, і могуць быць адрэдагаваныя.

Рэсурсы ў файле згрупаваныя ў дрэвападобнай структуры: першы ўзровень вызначае тып рэсурса (кропкавы малюнак, іконка, і г.д.), а другі ўзровень вызначае імя рэсурса ("MainIcon", "SplashScreen", і г.д.).

У Windows ёсць некаторыя стандартныя тыпы рэсурсаў, тады як іншыя тыпы рэсурсаў могуць быць вызначаныя праграмістам, і высвятляюцца праграмай Restorator загалоўнымі літарамі (напрыклад, тып рэсурса "AVI").

Усе рэсурсы дастасавання могуць быць захаваныя ў асобны файл фармату .res. Праграма Restorator мае поўную падтрымку для стварэння/рэдагавання/адчынення/захавання файлаў тыпу res.

Магчыма, што адзін і той жа рэсурс захоўвае шмат элементаў на розных мовах. У такіх выпадках праграма Restorator дадае ў дрэвападобную структуру ўзровень мовы. (Напрыклад, у маёй сістэме файл "WinNT\System32\comctl32.dll" (NT) або "Windows\System\comctl32.dll" (95/98) мае Ланцужкі і Дыялогі на розных мовах).

аўтар старонкі: skydemon

Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY